Адзін дзень у арміі „Зялёнага Дуба“
Адзін дзень у арміі „Зяленага Дуба“ Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1919 год Крыніца: Часопіс «Звон», № 12 ад 19.IX.1919 г., б. 2-3; № 13 ад 22.IX.1919 г., б. 2 |
Ціха, ціха кругом, толькі дзе-ня—дзе зашуміць вецер паміж галін дрэвау ды зноу ціха, як у магіле.
Уецца грэбля скрозь гушчарню Палесся, паузе, як гадзюка, і гіне гдзесь сяред частага грабняку. Здаецца, што гэта дарога зроблена не для жывых людзей, бо нікога на ей ня відаць.
А ці-ж гэта так? Не, вось у цяні галін едлы стаіць чалавек з вінтоўкаю за плячыма і пільна глядзіць у канец грэблі, гдзе тая гіне з вачэй у гушчарні лесу.
Хто гэты чалавек? Хто яго тутака паставіу, каго ен пільнуе? Ці можа гэта разбойнік вышау на дарогу, каб забіць каго? Ці можа паляунічы жджэ дзіка, каб меткай куляй зваліць яго? Не, усе гэта ня так. Паставіла гэтага чалавека тут, сярод грэблі, нядоля, уклад усяго нашага цяперашняга жыцьця.
Прыгледзьцеся добра у яго малады твар! Ці не пазнаеце у ем таго, каго гоніць жыцьце у лес ад людзкай няпрауды? Ен моцна сьціснуу вінтоуку рукамі і плача душою ад горкай крыуды. Моцна бьецца сэрцо у грудзях… Ня ведама толькі, ці доуга? Няхай хоць гадзінку, абы яно білося за прауду, за родны край!
А вецер ціха калыша галіны едлы, а тые, як шырокіе лапы сьмерці, прыгарнулі да сябе гэтага маладога байца за сваю Бацькаушчыну. Вось гдзесь далека загрукау нечы конь па бярвеньнях грэблі, і грук яго капытоу пашоу па лесе. Вось усе бліжай і бліжай, вось і вырас усаднік на белым каню. Упіуся у яго вачыма чалавек з вінтоўкай пад елкай, і ціхая радасьць засьвяцілася у яго вачох. Свой! Вось ужо добра відаць малады твар і шапку, а на ей тры дусовых лісткі, а за поясам заткнуты „маузэр“. Вось ен стрымау каня, і моцны гвізд завыу па лесе.
Гві, гві, гві!—адазвауся маладою вуткай чалавек с-пад елкі, і усаднік пагнау каня, і яшчэ хвіля і—ен пад‘ехау да елкі.
— Ну, Семка, здароў!—сказау ен, злазячы з каня
— Нічога, добра. Звадзі барджэй. каня з граблі!
Усаднік зьвеу каня з грэблі, прывязау да маладой асінкі і падышоу да вартауніка.
— Ну, здароу яшчэ раз, Семка!—
І два чалавекі абняліся, як браты, і моцна пацалаваліся.
— Ну, вось я і дома! А гдзе стан?—спытау усаднік.— Трэба хутчэй бегчы ды сказаць, што „башлыкі“ хочуць іці на нас аблавай.—
— Ці – ж?
— Але, браток,—можа нават заутра.
— Вось як!—сказау Семка.
Усаднік адвязау каня і чуць прыкметнай сьцежкай пашыуся у гушчарню лесу. А Семка астауся ізноу на сваім месцы пад ценям ялінкі. Ізноу глядзіць у канец грэблі і чакае…
Прайшоушы шагоу трыста, усаднік пачуу галасы гамонячых людзей і хутка вышау на палянку. На ей, па розных куткох, сядзело і стаяло чалавек каля дзесяці аружаных людзей. Пасярэдзіне на трох калох, на тоустым дроце, вісеу вялікі чыгун, а у ем булькауся крупень. Тутака-ж адзін малады хлапец сек сякерай шакалі, другі падкідау іх у вагонь, а трэці рэзаў сало, смачна аблізваючыся. Усаднік аглядзеу усю палянку быстрым вокам, зьняу з каня сядло, павесіу яго на сук і зьняушы вобруць, пусьціу каня на траву, а сам пакіравауся к найбольшай грудзе людзей, адкуль ішоу найбольшы гоман.
— Ці здаровы, сябры, як маецеся?—зычным голасам гукнуў ен да іх. Колькі галоу азірнулося, і хутка падняуся цэлы гвалт галасоу.
— А, Дзяргач, здароу! Як, што чуваць? Гдзе бальшавікі?
І людзі абступілі прыбыушага чалавека.
— Ціха, ціха!—замахау ен на іх рукамі—Закаркалі, як крумкачы! Чаго добрага, і Лейбу Троцкага збудзіце у Масве гэтакім гвалтам… А гдзе-ж Піліп? А вось ен! Ну, здароу! Здаровы і вы усе, сябры!—сказау ен, пацалаваушыся з Піліпам.
— Ну, ну, добра! Кажы, кажы, шт очуу, гдзе быу?—загаманілі ізноу наукол яго.
— Але ж ціха, ціха, каб вас цямцюр!—замахау на іх рукою Дзяргач.—Усе скажу.
Усе сьціхлі.
— Ну, вось, сябры, я прышоу да вас сказаць, што бальшавікі ідуць на нас па двух шляхох. Адзін атрад ідзе па Пятракоускаму шляху, другі па Бабруйскаму. Яны ужо каля Двяковіч. Мы ужо аб гэтым далі знаць і у галоўны наш штаб „Качай балото“. Вось і усе навіны! А цяпер, паны старшыны, пойдзем пагамонім гдзе у баку аб усіх справах, як спаткаць нашых ворагау,—скончыу ен, і людзі разступіліся, даючы дарогу яму і Піліпу.
Падышоўшы да сьсечанага дуба, яны селі на яго. Зараз да іх падышлі яшчэ тры чалавекі, Гэта былі старшыны: капітан Морау, паручнік Шадрау і Воран. Доуга гаманілі яны меж сабою, а посьле узьлез Воран на пень і клікнуу: „Гэй сябры, сюды!“ Са усіх канцоў зьбегліся людзі і абкружылі звалены дуб і пень стаяушага на ем бяз шапкі Ворана.
— Браты мае родные! Час барацьбы прабіу, Вораг ідзе на нас, каб адабраць у нае волю, каб забіць у нас дух нацыянальнага адраджэньня. Браты, чы сьцерпім мы гэта, чы сможам маучаць? Не! Кожны з нас ведае, чаму мы тут, сярод лясоу; чаму у руках моцна мы трымаем стрэльбы і за якое жыцьце мы бьемся. Так няхай-жа наш вораг спаткае с-пад кожнага пня і куста кулю і моцны прадсьмертны клік кожнага паушага байца: „Хай жыве Вольная Беларусь!“.
— Хай жыве!—гукнулі людзі усе у вадзін голас, і яліна далека, далека панесла гэты клік.
— А цяпер, паны дзесятнікі, хай людзі палуднуюць і адпачываюць. Бог адзін ведае, што заутрабудзе, сказау Воран і зскочыу з пня.
— Ну, дык бывайце здаровы!—сказау Дзяргач, устаушы з дуба.—Трэба ехаць у свой стан.
— Троху стрывай, папалуднуеш з намі, тагды і паедзеш,—адказау Воран.—Вось ужо і нам нясуць крупень.
Малады хлопец паставіу міску з крупеню на пень і адышоуся.
— Ну, бяры, браце, лыжку і прашу чым Бог паслау!—сказау ен, зьнімаючы шапку.
Старшыны абступілі пень з міскаю і пачалі есьці.
Усюды сьціхла гутарка, толкьі і было чуваць бразганьне лыжак аб міскі ды хурканьне коняу. Усе елі,—хто ведае?—можа астатні раз…
— Ну, дзякую, бывайце здаровы!—сказау Дзяргач, абняўшыся з старшынамі, і пашоу да свайго каня. Асядлаушы, ен азірнуўся і гукнуу да усіх:
— Шчасьліва, сябры, біцца! Бывайце здаровы! Барані вас, Божа!
— Дзякуй, бывай здароу!—загулі людзі, махаючы, хто лыжкай, хто кавалкам хлеба, а хто і шаблюгай.
Дзяргач узяу каня за повад і пайшоу вядомай сьцежкай на грэблю. За імі ішоу малады зеленадубец зьмянаць Семку з варты. Вось ужо і елка, а пад ею верны вартаунік.
— Ну, бывай, Семка, здароу! Хавай цябе Маці Божа!—абняу яго Дзяргач.—Глядзеце-ж, ня пускайце ворага тутака! Няхай ен згіне і ня увойдзе праз гэтую браму да Палесься!—сказау Дзяргач; вывеушы каня на грэблю.
— Ну, бывайце гдаровы!—крыкнуу ен, сеушы на каня, і паехау.
— Шчасьлівы пуць!—сказау Семка і пайшоу у стан, пакінуушы на сваім месцы свайго сябра.
Зноу ціха на грэблі. Слонцо ужо спаузло ніжай і хутка саусім схаваецца за дрэвы, а там спусьціцца яшчэ ніжэй і схаваецца за край зямлі. Вось ужо і зоркі вышлі на небо і мігаюць сваімі размаітымі аганькамі і будзяць шмат думак у галаве маладога вартауніка. А ен стаіць, апершыся аб стрэльбу і—хто ведае, пра што думае? Можа прашчаецца з тымі, хто далека адсюль…
А у лесе калі-не-калі закрычыць сава, альбо крыкнець дзяргач у балоце за лесам, ды ізноу ціха, ціха… А хто ведае, можа праз хвілю запукаюць тутака выстралы, застогнуць людзі, загагоча кулямет… Ды ізноу сьціхне, ізноу узыдзе слонцо і асьвеціць трупы людзей, а над імі радасна закаркаюць крумкачы, лятаючы над смачным чалавечым мясам. Але не: ціха усе наукола, сьпяць жыхары леса, сьпіць і лес, шэпчучы цудную казку маладому вартауніку…
Стой-жа, браце, на варце. моцна стой! Бо ужо чуваць тупат ног ідучага ворага. Мацней сьцісьні вінтоуку у маладых руках і гукні да сяброу! „Хутчэй сюды на бой, хутчэй! Час прабіу“! Няхай вораг знае. што тут стаяць тые, што уміраючы кажуць: „Хай жыве вольная Беларусь!“.
В. Адамовіч.