Айвенго (1934)/Заўвагі
← Раздзел XLIII | Айвенго. Заўвагі Камэнтары Аўтар: Вальтэр Скот 1934 год Арыгінальная назва: Ivanhoe (1819) Пераклад: Іван Гарбуз |
ЗАЎВАГІ
Старонка 5
1) Дон — рака, якая выцякае з Пенінскіх гор у Англіі і ўпадае ў раку Узу.
2) Шэфільд — горад у верхняй даліне р. Дона, у працягу раду вякоў вядомы жалезавыпрацоўчай прамысловасцю. Спачатку быў маленькім, феадальным мястэчкам.
3) Донкастэр — старадаўні рымскі ўмацаваны лагер — некалі быў сталіцаю вобласці.
4) Бард — спявак на банкетах і бойках у галаў і іншых кельцкіх народаў (германцаў, англа-саксаў).
5) Рычард І — англійскі кароль, які царстваваў з 1189 па 1199 год.
6) Васал — землеўладар феадальнай эпохі, уладаў участкам зямлі буйнага землеўладара (сюзерэна), у якога ён быў у поўным падначаленні і залежнасці.
Старонка 6
7) Адным з самых цяжкіх прыгнётаў таго сумнага часу былі „лясныя законы“. Гэтыя цяжкія ўзаконенні, гаворыць Вальтэр Скотт, з’явіліся простым вынікам нармандскага заваявання, таму што раней саксонскае ўлажэнне аб паляванні было мяккае і лагоднае, а Вільгельм Заваявацель з такім запалам адносіўся да палявання і да ўсіх звязаных з гэтым правоў, што ўвёў у гэтых адносінах самыя жорсткія правілы. Устанаўленне так званага „Новага Запаветнага Лесу“ паказвае, як адбівалася гэтае яго захапленне на мясцовым насельніцтве. Нямала квітнеючых паселішчаў было знішчана і жыхары былі пушчаны па свету, толькі дзеля пашырэвня паляўнічых угоддзяў.
Каб сабакі, патрэбныя для аховы статкаў, не маглі кідацца на буйную дзічыну, іх знарок калечылі, і гэта называлася „законным адсячэннем“: ім адсякалі пярэднія ступні.
Старонка 10
8) Эпікурэйскі — той, што ставіць вышэй усяго асалоду.
Старонка 13
9) Франклін — (нармандскі), тан (саксонскі) — феадал-землеўладар.
Старонка 15
10) Рыцар храма (Інакш храмоўнікі або тампліеры) — духоўна-рыцарскі ордэн, які меў ваенны характар. Меў велізарныя зямельныя ўладанні.
Старонка 21
11) Краўчы — аканом.
Старонка 21
12) Бойка каля Гасцінгса 14 кастрычніка 1066 г. перадала ўладу над Англіяй у рукі нармандцаў.
Старонка 23
13) Морат — стары напітак, які рабіўся з мёду і соку тутавых ягад.
14) Пігмент — пасалоджанае мёдам віно, зваранае з прысмакамі.
Старонка 30
15) Трубадур — сярэдневяковы вандроўны спявак.
Старонка 33
16) Шэкель — манета.
17) Палата — установа, якая займалася зборам мытаў і падаткаў з яўрэйскага насельніцтва. Гэта палата ўжывала самыя нечалавечыя спосабы спагнання грошай і законнага рабунку яўрэяў.
Старонка 45
18) Сімара — плацце, абцягваючае талію, фасонам сваім некалькі напамінае старадаўні рускі сарафан.
19) Аграф — засцёжка.
Старонка 92
20) Бекафігі — птушкі.
Старонка 179
21) Мантлеты і павісы — прылады (шчыты), за якімі хаваліся абложнікі, ідучы на прыступ.
Старонка 180
Старонка 188
23) Арбалет — самастрэл. Яго нацягвалі калаўротам.
Кварэлем называлі стралу з прымацаваным да яе балтом квадратнай або кубічнай формы, з кантамі па рагах.
Старонка 252
24) Бахус — міфічны бог вінаробства і п’янства ў старадаўніх рымлян.
25) Венера — багіня хараства і кахання, паводле паняццяў старадаўніх рымлян.
Старонка 320
26) Грэнада — правінцыя паўднёвай Іспаніі.