10. Пакінем спадчыну мы для патомкаў… 1. Гэй, узьвейце сваім крыльлем!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
2. Вам на памяць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АРЛЯНЯТАМ

1

Гэй, узьвейце сваім крыльлем,
Арляняты, буйна, бурна,
На мінулых дзён магіле,
Над санлівасьцю хаўтурнай!..

У маланках пяруновых,
З гулкім гоманам грымотаў
Для вякоў дыхтуйце новых
Нячувальныя ясноты.

Вам сярпы і косы ў рукі
Ды мячы, каваны з сталі,
Далі буры, завірухі,
Што тут вылі, бушавалі.

Цень мінуўшчыны праклятай,
Дзе бізун гуляў з нагайкай,
Зьмяціцё вы, арляняты,
Сваёй новай сілай, байкай.

Ужо выбіла часіна
На вялікую прыгоду
Выйсьці з мутнай каляіны
Беларускаму народу.

Ў чарадзейным карагодзе,
Ў небасяжнае свабодзе,
Без аковаў, на прывольлі
Ўжо віхрыцца наша доля.