4. Было яно калісьці… 5. Мы ўсталі песьняй-казкаю…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
6. … І пашла, і пашла…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5

Мы ўсталі песьняй-казкаю
Пад жудаснай павязкаю
Мінулых чорных дзён
І ў даль ідзём, хоць ляскае
Зьвяр’ё ў кутох няласкаю —
на дальшы кліча сон.

Але, але ня выламе
Ні клыкамі, ні віламі
Таго, што ажыло,
Што ўскрэсла над магіламі,
Над хатамі пахілымі —
Мінуламу на зло.

Ня ўзяць рукамі голымі
Таго жывога полымя,
Што нібы агняцьвет,
Вясёлымі саколамі
Над горамі, над доламі
Разносіць іскры ў сьвет…
..............
А гоні ўжо узораны,
І сілы распакораны
Ад паншчынных бядот
Чакаюць стравы жораны —
Зярнятаў не замораных,
Чакаюць на ўмалот.


А лапці і анучыны
Адбэрсаны, адкручаны,
Нуда маўчыць ціхом;
Спраўляюцца заручыны
Вясельніцы засмучанай
З вясёлым жаніхом.

Лявоніхамяцеліца
Бяз памяці вяселяцца…
— Гэй, дзьмі ў дуду дудар!
Аколіца-аселіца
Пад ногі сонцам сьцелецца…
Збудзіўся гаспадар!..