7. Зручна, гучна грай нам, грайка!.. 8. Трэба…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
9. Яшчэ ня ўся работа зроблена…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




8

Газ. «Сав. Беларусь» у дзень
выхаду яе 1000-га нумару.

Трэба далей славу, што ўжо тысяч
Раз вы слаўна баранілі,
Сьветазарнымі агнямі вышыць,
Каб ня шчэзла ў векаў пыле.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

* * *

Трэба біць, у молатаў біць тысяч,
Пакуль сталь яшчэ ня ўстыла,
Пакуль ня ўздумаў ў гэты час лясны сыч
Засьмяяцца з вольных сілаў.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

* * *

Трэба многа, яшчэ многа тысяч
Рук завабіць, рук спагадных,
Каб да сонца з сонца сьцежку высеч
І спачыць у снах прынадных.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

* * *

Трэба, трэба дзён нямала тысяч
З беларускім сэрцам, думай
Мерыць сьветы, каб вышэй узвысіць
Вызваленьне наша з глуму.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.