Беларусь бунтарская (1925)/Закуты захад

Паўстанец Закуты захад
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Закуты захад (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАКУТЫ ЗАХАД

«Orzeł biały» урэзаўся ў грудзі нам,
Рукі спутаў нам цяжкімі путамі…
На мазоль, барацьбою натруджаны,
Налажыў міліёны пакуты…
І забылі, каго закаваць яны
Захацелі у ноч мураваную,
Над пярунаў крылатымі брацьцямі
Ўзьняўшы вокліч арла маляванага…
Вы глядзіце… Зара разгараецца…
Цень лажыцца чырвонымі фарбамі…
І ў праменьнях вясёлае раніцы
Рве свае кайданы пролетары…
Нават там, на пакрыўджаным Захадзе,
Расчыняюцца труны адвечныя…
Мазалісты да ворагаў пах ідзе…
Звонам клічуць пяруны на веча…
Сьцеражэцеся, каты праклятыя…
Вы ня зьвяжаце радасьці путамі…
І рукамі мазольна-крылатымі
Вольны Ўсход прывітае закутых…
Бедакі ўсяго сьвету! Злучайцеся
На змаганьне з атрутаю — золатам!..
І азорым адвечны жабрачы сон
Мы магутным сярпом і молатам…