Васільковы россып (1929)/III/Ой, ня воранаў крык

Ізноў я тут Ой, ня воранаў крык
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Веянь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, ня воранаў крык над сялом…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, НЯ ВОРАНАЎ КРЫК…

Ой, ня воранаў крык над сялом
Закружылі вясеньнія хмары,
Гэта ветры нясуць паклон
Ад палёў іржаным пажарам.

Толькі там, дзе цяпер раздарожжы,
Дзе Палесься маўклівыя пужы,
Сонца капае, зьвенькае дожджыкам
На вады серабрыстыя лужыны.

Многа шэлесту зноў на лугу
І вясны, і травы так многа,
Толькі сосны шумяць і бягуць
За палі, за лясы, за дарогі…

Ўсё туды, дзе далёкая сінь
Сыпле хмар залатыя мяцеліцы,
Дзе клянуцца сялу каласы,
Дзе клянуцца й голавы сьцелюць,

Ой, ня воранаў крык над сялом
Закружылі вясеньнія хмары,
Гэта ветры нясуць паклон
Ад палёў іржаным пажарам.