Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/На розныя тэмы/Засьпявай быльлём мяжа…

Сенажаці і полі асьнежаны Засьпявай быльлём мяжа…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
Балотам сьнежным праз сасоньнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Засьпявай быльлём, мяжа…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАСЬПЯВАЙ БЫЛЬЛЁМ, МЯЖА…

Сьпі, сыночак, вечар блізка —
Мне палоску трэба жаць.
Вецер, гушкай ты калыску,
Засьпявай быльлём мяжа.

Шчэ ня час спачыць ад працы,
Хоць ад поту твар мой змок,
Буду з мілым забаўляцца,
Як зямлю агорне змрок.

Сьпі, саколік, мой прыгожы,
Ой як цяжка, цяжка мне…
Тваёй маме хто паможа,
Што адна палоску жне!

Тата твой ваюе з панам,
Каб няволі больш ня знаць…
Вырасьцеш ты стройным станам —
Пойдзеш сам ў Чырвону Раць.

Сьпі, мой коцік, закрый вочкі, —
Больш люляць ня маю сіл…
Дзень бяжыць, і хутка ночка…
Зоркі сеюць небасхіл.

Вецер, гушкай ты калыску,
Засьпявай быльлём мяжа.
Сьпі, сыночак, вёчар блізка —
Мне палоску трэба жаць…