Гандаль з Расеяй
Артыкул
Аўтар: Станіслаў Чыжэўскі
1921 год
Крыніца: Газэта «Наша Думка», № 13, 1 красавіка 1921 г., б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гандаль з Расеяй.

Падпісаньне замірэньня Польшчы з Савецкай Расеяй даець магчымасьць сур‘ёзна гаварыць аб гандлю з усходам. Намячаецца, што пункты для замена вагонаў з таварамі паміж Польшчай і Расеяй будуць: з боку Польшчы—Стаўпцы, а з боку Расеі—Кайданаў. Калі ня будзе ўжывацца для абмена жалезная дарога Маладэчна-Полацак, дык, відочна, увесь ціжар сухапутнага тавараабмена паміж усходам і заходам будзе ў Менску і ў Баранавічах. Гэтыя пункты вінны стаць дужа важнымі і сюды зьедуцца гандляры для легальнага тавараабмена. Зразумела, што нелегальны тавараабмен будзе ісьці і ў другіх мясцох.

Гаворачы аб тавараабмене з Савецкай Расеяй, ня можна не сказаць, што дзякуючы таму, што прыватнага гандлю у Расеі няма, і для прыватвых гандляроў, калі-б у іх і былі схаваныя якія-небудзь тавары, бальшавікі не далі-б вагонаў, усходняму гандлю увесь абмен прышлося-б вясьці з савецкімі установамі і з коопэратывамі. Хто бываў у Расеі пры бальшавікох, дык той вінен ведаць, што пры немагчыма цяжкім бюрокрацізьме бальшавіцкага апарата, прыватнаму, гандлю вясьці з гэтымі установамі гандаль дужа будзе цяжка. Апроч урадовых бальшавіцкіх устаноў, у Расеі астаяліся яшчэ ў іншых мясцох не зруйнаваныя кооператыўныя арганізацыі, з якімі вясьці гандаль будзе значна лягчэй і якія ўсёжтакі у гандлёвых справах больш сьвядомы, чымся урадовыя савецкія установы. Калі газэты, выхадзячыя у нас пішуць праўду аб адмене вядомага дэкрэта аб коопэрацыі „ад 27 марца“, які дэкрэт дужа зьвязываў незалежнасьць коопэрацыі, дык можна спадзявацца, што путы, якімі зьвязывала савецкая ўлада гэтым дэкрэтам коопэрацыю, адваляцца, і коопэрацыя зможаць свабодна уздыхнуць. Калі гэта праўда, дык без таго дужа моцны апарат расейскай коопэрацыі, станець яшчэ мацней і будзе мець дужа важнае значаньне ў заменным гандлю. Што путы з гандлю ў Расеі наагул зьнімаюць, аб гэтым за апошні час ува ўсіх газэтах і адусюль трубяць; мусі быць, якаясь доля праўды ёсьць, і магчыма, што путы гэтыя пачынаюць зьнімаць іменна з ксапэрачыі.

Калі вясьці гандаль з Расеяй, дык трэба мець на ўвазе тое, што галадаючая і халадаючая Расея, дзякуючы таму, што яна ня маець у дастатку вагонаў і перавозаў, ня зможаць здалёку к Польскай граніцы падвязьці сваё дабро, якое яшчэ у Расеі засталося, а змушана будзе прадаваць тое, што засталося ў бліжэйшых раёнах ад польскай граніцы, а гэта значыць, што Савецкая Расея будзе гандляваць дабром беларускіе губэрняў: Менскай, Магілеўскай, Смаленскай і Віцебскай. У гэтых губэрнях некалісь былі дужа моцныя коопэратыўныя арганізацыі. У Смаленшчыне былі: абласны Саюз Спажывецкіх Таварыстваў, Губэрскі Саюз Спаж. Таварыстваў і Саюз Крэдытных Таварыстваў (Крэдсаюз). У 1920 годзе бальшавікі зрабілі перавыбары Праўленьняў гэтых саюзаў і насільна ўціснулі у Праўленьня бальшавікоў, дзякуючы чаму гэтыя коопэратывы сталі мала чым розьніцца ад савецкіх устаноў. У Магілеўшчыне быў Губсаюз у Гомлі, але і ён таксама быў захоплены бальшавікамі. У. Менску быў Цэнтрабелсаюз, але, як ведама, ад яго цяпер ня так ужо многа засталося. Саўсім выпадкова нярушаным застаўся Віцебскі губсаюз, ў якім усё Праўленьне засталася тое самое, што і даўней было, а ўвесь коопэратыўны апарат губэрні застаўся, такі самы моцны, які быў і да бпльшавіцкіх дэкрэтаў. Саўсім нярушанымі засталіся асобныя спажывецкія таварыствы ва ўсей Савецкай Беларусі.

Вось з гэтай коопэрацыяй, мусі быць, і прыйдзецца вясьці Польшчы свой абменны гандаль. Тут цікавае становішча будзе займаць коспэрацыя польскай Беларусі. Звычайна брацкія вузы зьвязываюць усе коопэратыўныя установы. Коопаратыўныя Саюзы вашага краю, якія змогуць згаварыцца з зарубежнай коопэрацыяй Беларусі могуць згуляць дужа значную роль. Між іншым Віленскі Саюз Коопэратываў, які працуе бадай што на ўсім абшары польскай Беларусі, можа стаць дужа карысным для абедзьвюх старон, зацікаўленых абменным гавдлем.

С. Чыжэўскі.