Дзьве поэмы. Міхайла Грамыка (Гародня)
Дзьве поэмы. Міхайла Грамыка Крытыка Аўтар: Алесь Гародня 1927 Крыніца: Полымя. — 1927. — №8 |
аўтарства таксама прыпісваецца таксама Фэліксу Купцэвічу. |
КНІГАПІС
Дзьве поэмы Міхайлы Грамыкі. Выданьне БДВ, 1927 г. Цана 65 кап.
Зьмешчаныя ў зборніку поэмы „Крылан“ і „Лясьнічанка“ не зьяўляюцца новымі творамі поэты. Першая з іх друкавалася ў 1922 годзе у № 1 часопісі „Адраджэньне“, а другая ў 1924 г. ў часопісі „Полымя“ № 2.
Можа з тае толькі прычыны, што поэма „Крылан“ друкавалася ў 1922 годзе, а пісалася мабыць яшчэ раней, яе зьмест надзвычайна няясны, завэлюмаваны; падаецца яна формай цяжкай, мала чытэльнай. Народніцкія мотывы, элемэнты містыкі, адсутнасьць соцыяльнай глебы, ідэалізацыя вёскі ў цэлым, бяз улічэньня спэцыфічных момантаў клясавай барацьбы, якая ўвесь час у ёй адбывалася і адбываецца, адмоўныя адносіны да гораду, — усё гэта надае поэме асаблівы прысмак, якога наша беларуская літаратура даўно ўжо пазбавілася.
Хто-ж такі Крылан? Што ён сабою ўяўляе? Гэрой якога парадку? Якое яго мэтаімкненьне? Што ён нясе з сабою і куды кліча?
Вось гэтыя пытаньні выплываюць у кожнага чытача, і мы лічым, што адпаведны адказ на іх павінен сам сабою даць грамадзкую ацэнку данай поэме.
Крылан — Ізяслаў, маладым хлопцам, калі „яшчэ вус не прашыб каляровы пакроў“, калі „яшчэ твар чырванеў, калі дзеўчыну стрэў“ застаўся сіратою, бо:
„Бацька рана матулю яго пахаваў |
і сам узяты ў салдаты на фронт, дзе:
„Сьцюжу, слоту знасіў, слухаў выбух гранат. |
Такім чынам, застаўшыся зусім адзінокім, Ізяслаў:
„у чужой старане адзінота хлапчук |
Пачаўшы жыцьцёвы шлях батраком, працаваўшы кавалём, ён, урэшце, адукаваўшыся, зрабіўся праз знаёмства лятуном.
„З тых часоў палюбіў адзінокую высь. |
Можна было-б чакаць, што такі гарт жыцьця здолее зрабіць з Ізяслава мужнага барацьбіта, з сталёвай воляй, з пэўна акрэсьленай мэтаімкненасьцю, з пэўнымі правіламі ў жыцьці. Аднак, у поэме мы бачым зусім ня тое.
З аднаго боку Ізяслаў
„Малітвай яшчэ стогны сэрца сьцішаў. |
А з другога боку, мы бачым нейкую плаксівасьць Ізяслава, якая амаль па кожным выпадку яго жыцьця знаходзіць сабе ўжытак:
„Псалмы пеў Ізяслаў, |
Або
„Дзеда простага слоў ня ўтрымаў Ізяслаў (?) |
Зразумела, што падобныя рысы героя поэмы зрабілі пэўны адбітак на яго характар, абумовіўшы бязмэтнасьць жыцьця.
„Як над морам паўночы ляціць альбатрос, |
Бязмэтнасьць існаваньня яго сама сабою кідаецца ў вочы.
Калі пералічыць ўсе прыгоды і дзейнасьць Крылана, дык адразу кідаецца ў вочы яго недастасованасьць да жыцьця. І хоць поэта імкнецца зрабіць з яго „нейкага правадыра“ з гэтага нічога ня выходзіць.
„Крылан“ бязумоўна поэма ня сучасная, яна ідэалізуе ў вобразе Крылана людзей, якія адарваліся ад жыцьця і бясслаўна гінуць.
Што-ж да мастацкага аформленьня поэмы, то і тут прыходзіцца паставіць мінус. Форма цяжкая, шмат русыцызмаў, а часамі нават і „дзікіх“ зваротаў мовы, — усё гэта, разам узятае, паніжае вартасьць поэмы.
Зусім іншае мы бачым у поэме „Лясьнічанка“. У поэме багаты соцыяльны зьмест, больш-менш прыгожая форма, рэалізм тыпаў (хоць у стасунку да польскага афіцэра гэтага поўнасьцю казаць нельга).
Кавалак жыцьця сялян Заходняй Беларусі паказаны ў поэме так, як яно ёсьць, з усімі прыгодамі панскага панаваньня, героічнай барацьбой прыгнечаных за права жыць палюдзку, мімаволі пакідае ўзрушаючае ўражаньне.
У сваёй апісальнай частцы (хоць і нагадваючы Коласаўскую „Новую Зямлю“) поэта даў сапраўдны малюнак як апісаньню прыроды Беларусі, яе прыгожасьці, так і самому становішчу беларуса. А асноўная думка — гэта:
„Ня знае спакою араты |
Цяжкія гады імпэрыялістычнай вайны, якая амаль увесь час адбывалася на палёх Беларусі і ў часе якой беларуса „сядзібы прымусіў пакінуць падужаны царскі казак“. Хваля ўцекачоў пад прымусам павінна была пакінуць родны кут, а цяжкое жыцьцë на чужыне, беспрацоўе, голад, холад, — усё гэта вырвала з жыцьця не аднаго беларуса. Не дарма спакойна ня можна чытаць, калі
„І костачак бежанскіх соткі |
Гэткае нядаўнае і ўсім нам зразумелае мінулае. А сучаснасьць? Што яна дае беларускаму сялянству на крэсах?
„Жыць цяжка на крэсах усходніх. |
Нават „парадкі зямель пад‘ярэмных ужо лаяў стары каталік“. І калі старыя, да таго-ж каталікі, на якіх уплывае досыць моцна касьцёл, „ужо лаялі“ парадкі „пад‘ярэмныя“, дык моладзь
„Бяз слоў тых дарэмных |
Чаго-ж ідзе моладзь у паўстанцкія аддзелы? Што прымушае яе брацца за зброю? Што бароніць яна? А вось —
„За зьдзекі асаднікаў дзікіх, |
І магутным заклікам да барацьбы гучаць словы:
„Пакінь-жа прытульныя хаты. |
Заслугоўвае асаблівае ўвагі апошняя бойка з палякамі. Паданы ў поэме малюнак барацьбы падкупляе сваёю сапраўднасьцю.
Таму кожны, хто прачытае „Лясьнічанку“, схіліць галаву перад памяцьцю тысяч загінуўшых барацьбітоў-паўстанцаў, у кожнага паўстане ў думках, як жывы, вобраз шматпакутнай бацькаўшчыны нашай і ў кожнага выкліча жаданьне дапамогі і хутчэйшага вызваленьня. Кожны захопіцца геройствам паўстаўшых рабочых і сялян.
Гэта поэма мае вялікую каштоўнасьць.
Ф. Гарадзенскі.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.