Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Баба і курыца
← Галка і галубы | Баба і курыца Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Баба и курица (1875) Пераклад: Макар Краўцоў |
Леў, мядзьведзь і лісіца → |
Пераклад зьдзесьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
БАБА і КУРЫЦА.
Адна курыца нясла кожны дзень яйко. Гаспадыня падумала, што калі больш даваць есьці, дык яна ўдвая будзе нясьціся. Гэтак і зрабіла. Курыца засыцела і пакінула нясьціся.