Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Дзяргач і яго саміца

Квактуха і кураняты Дзяргач і яго саміца
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Дергач и его самка (1873)
Пераклад: Макар Краўцоў
Карова і казёл

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯРГАЧ і ЯГО САМІЦА.

Дзяргач позна зьвіў на сенажаці гняздо, і ў касьбу яшчэ Саміца сядзела на яйках. Раненьнка мужыкі прыйшлі на сенажаць, скінулі каптаны, патачылі косы і пайшлі адзін за адным падрэзваць траву і класьці ў пракосы. Дзяргач вылецеў паглядзець, што робяць касцы. Калі ён убачыў, што адзін мужык махнуў касою і разрэзаў напалову вужаку, дык ён уцешыўся, прыляцеў да Дзергачыхі і сказаў: „яны прыйшлі рэзаць вужакі; нам даўно ад іх жыцьця няма“. А Дзергачыха сказала: „мужыкі рэжуць траву, а з травою рэжуць усё, што пападзецца: і вужаку, і дзергачынае гняздо, і дзергачыную галаву. Не дабро чуе маё сэрца, а нельга мне ні панясьці яек, ні паляцець з гнязда, каб не астудзіць іх.“

Калі касцы дайшлі да дзергачовага гнязда, адзін мужык махнуў касою і зрэзаў Дзергачысе галаву, а яйкі палажыў за пазуху і аддаў дзецям гуляць.