Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Малпа
← Дзяльба спадчыны | Малпа Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Обезьяна Пераклад: Макар Краўцоў |
Малпа і гарох → |
МАЛПА.
Адзін чалавек пайшоў у лес, сьсёк дзерава і пачаў расьпілоўваць, Ён падняў канец дзерава на пень, сеў конна і пачаў пілаваць. Пасьля ён забіў клін у расьпілованае месца і пачаў пілаваць далей, пасьля выняў клін і пералажыў яшчэ далей.
Малпа сядзела на дзераве і пазірала. Калі чалавек лёг спаць, дык Малпа села конна на дзерава і хацела рабіць тое самае; але калі яна выняла клія, дык дзерава сьціснулася і прышчаміла ёй хвост. Яна пачала вырывацца і крычаць. Чалавек прачхнуўся, прыбіў Малпу і прывязаў на вяроўку.