Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Мужык і вадзянік

Леў, асёл і лісіца Мужык і вадзянік
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Мужик и водяной
Пераклад: Макар Краўцоў
Крук і лісіца
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУЖЫК і ВАДЗЯНІК.

Мужык упусьціў сякеру ў раку, з бяды сеў на беразе і пачаў плакаць.

Вадзянік пачуў, пашкадаваў мужыка, вынес яму з ракі залатую сякеру і кажа: „твая гэта сякера?“

Мужык кажа; „не, не мая.“

Вадзянік вынес другую — сярэбраную сякеру.

Мужык ізноў кажа: „не мая сякера.“

Тады Вадзянік вынес запраўдную.

Мужык кажа: „вось гэта мая сякера.“

Вадзянік падарыў Мужыку ўсе тры сякеры за яго праўду.

Дома Мужык паказаў таварышом сякеры і расказаў, што з ім было.

Вось адзін мужык задумаў тое самае зрабіць: пайшоў да ракі, зумысьля кінуў сваю сякеру ў ваду, сеў на беразе і заплакаў.

Вадзянік вынес залатую сякеру і спытаўся: „твая гэта сякера?“

Мужык уцешыўся і закрычаў: „мая, мая!“

Вадзянік ня даў яму залатое сякеры і яго ўласнае назад не аддаў — за яго няпраўду.