Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Садоўнік і сыны
← Журавель і бусел | Садоўнік і сыны Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Садовник и сыновья (1875) Пераклад: Макар Краўцоў |
Воўк і журавель → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
САДОЎНІК і СЫНЫ.
Хацеў Садоўнік Сыноў прывучыць да садовае справы. Калі ён пачаў паміраць, дык паклікаў іх і сказаў:
„Вось, дзеці, як я памру, дык вы ў вінаградным садзе пашукайце, што там схована”.
Дзеці падумалі, што там скарб, і калі бацька памёр, пачалі капаць і ўсю зямлю перакапалі. Скарбу не знайшлі, а зямлю ў вінаградніку гэтак добра перакапалі, што вінаграду пачало радзіцца куды больш.