Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Чарот і масьліна

Воўк і каза Чарот і масьліна
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Камыш и маслина
Пераклад: Макар Краўцоў
Два таварышы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАРОТ і МАСЬЛІНА.

Масьліна з Чаротам паспрачаліся аб тым, хто мацнейшы і дужэйшы. Масьліна пасьмяялася над чароцікам за тое, што ён ад кожнага ветру гнецца. Чарот маўчаў. Прыйшла бура. Чарот хістаўся, матаўся, да зямлі згінаўся — уцалеў. Масьліна напружылася сукамі проці ветру і — зламалася.