Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы для дзяцей/Мужык і агуркі

Падкідыш Мужык і агуркі
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Мужик и огурцы
Пераклад: Макар Краўцоў
Пажар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУЖЫК і АГУРКІ.

Пайшоў раз мужык да агародніка агуркі красьці. Падпоўз ён да агуркоў і думае: вось, дай вазьму мяшок агуркоў, прадам; за гэтыя грошы курачку куплю. Нанясе мне курачка яек, сядзе на іх, вывядзе шмат куранят. Выкармлю я кураняты, прадам, куплю парасятка — сьвінку; напаросіць мне сьвінка парасят. Прадам парасяты, куплю кабылку; ажарэбіцца кабылка жарабяткамі. Выкармлю жарабяты, прадам; куплю хату і завяду агарод, насаджу агуркоў, красьці ня дам — варту буду крэпкую трымаць. Найму вартаўнікоў, пасаджу на агуркі, а сам гэтак падыйду бачком, ды крыкну: „гэй, вы, вартуйце крапчэй!“ Як закрычыць на ўсё горла. Вартаўнікі пачулі, выскачылі, адластажылі мужыка.