Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з ботанікі/Яблыні

Шаўкавічны чарвяк Яблыні
Апавяданьне
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Яблони
Пераклад: Макар Краўцоў
Стары топаль

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСКАЗЫ З БОТАНІКІ

ЯБЛЫНІ

Я пасадзіў дзьвесьце маладых яблыняў і тры гады, вясною і ўвосень, акопваў іх і на зіму закручваў саломаю ад зайцоў. На чацьвёрты год, калі зыйшоў сьнег, я пайшоў паглядзець свае яблыні. Яны патаўсьцелі за зіму, кара на іх была блішчастая і налітая. Сучкі ўсе былі цэлыя, і на ўсіх кончыках і на разьвілінках сядзелі круглыя, як гарошынкі, цьветавыя почкі. Дзе-ня-дзе ўжо лопнулі яны і відаць было чырвоныя бакі цьветавых лісточкаў. Я ведаў, што ўсе почкі будуць цьветам і пладамі, і цешыўся, гледзячы на свае яблыні. Але калі я разьвінуў першую яблыню, я ўбачыў, што ўнізе, над самаю зямлёю, кара ў яблыні абгрызена навокал па самую абалонь — як белае кольца. Гэта зрабілі мышы, я разьвінуў другую яблыню — і на другой было тое самае. З дзьвёхсот яблыняў ніводная не засталася цэлаю. Я замазаў абгрызеныя месцы смалою і воскам: алі калі яблыні распусьціліся, дык цьвет іхні зараз-жа спаў. Выйшлі маленечкія лісьцейкі, тыя завялі і засохлі, Кара зморшчылася і пачарнела. З дзьвёхсот яблыняў засталася толькі дзевяць. На гэтых дзевяцёх яблынях кара была навокал аб‘едзена, а ў белым кругу заставалася палоска кары. На гэтых палосках у тым месцы, дзе сходзілася кара, зрабіліся нарасьці, і яблыні хоць і пахварэлі, але прайшлі. Рэшта ўсе прапалі, толькі ніжэй за абгрызеныя месцы пашлі апошнія, і то ўсё дзікія.

Кара ў дрэваў — тыя-ж жылы ў чалавека: праз жылы кроў ходзіць па чалавеку, і праз кару сок ходзіць па дзераве і паднімаецца ў сукі, лісьцьцё і цьвет. Можна з дзерава выдаўбсьці ўсё нутро, як гэта бывае ў старых лазінаў, але абы толькі кара была жывая — і дзерава будзе жыць; але калі кара прападзе — дзерава прапала. Калі чалавеку падрэзаць жылы, дык ён памрэ, па-першае, таму, што кроў выцеча, па-другое, таму, што крыві ня будзе ўжо ходу па целе.

Гэтак і бяроза засыхае, калі дзеці прадзяўбуць шчылінку, каб піць сок, і увесь сок выцеча.

Гэтак і яблыні прапалі ад таго, што мышы аб‘елі ўсю кару навокала, і соку ўжо ня было ходу з карэньняў у сукі, лісьцьцё і цьвет.