Жалейка (1908)/А ты, браце, спи!

С песняў мужыцких А ты, браце, спи!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Ня рвися к багатым
Іншыя публікацыі гэтага твора: А ты, браце, сьпі!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А ты, браце, спи!

Весна. Сонцэ узыходзе,
Свеце па зямли;
Дух збудзиўся у народзе,—
Устали, пашли.
Йосьць и працы, йосьць и поту;—
Спаць нима кали!
Дружна валяць на работу!
А ты, браце, спи!…
Спи, на слйозы и на горэ
Рукою махай;
Хоць зрабйу бы ты з их морэ,
Но кажы: нехай!
Нехай тые уставаюць
Рана да зары,
Што свабодачку кахаюць!—
А ты, браце, спи!…
Холад, голад, беда ў хаце;—
З нэндзы дух замйор;
Дзеци, жонка шлюць пракляцце…
Тыж, як твой тапор!
Дрэмле сошка, и адлогам
Шнур ляжыць даўги;
Рэжа касу есьць над парогам…
А ты, браце, спи!
Спи, а можэ хто заблудзе
У твой бедный край,
И цябе з душой разбудзе,
Крыкне: «Уставай»!
Ты на гоман той народни
Паходню бяри
И других будзи с паходней!..
А можэ лепш спи?!…