Жалейка (1908)/Да дзеўчатак

Зима Да дзеўчатак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Касцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да дзяўчатак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да дзеўчатак.

Ой дзевачки, любачки!
Люблю, люблю вас,
Я ў вашихъ, галубачки,
Сетачках увяз.
Ох, мае вы сонейки,
Не знаю с чаго,
Ня милы мне гонейки
Шнурочка майго.
Ня милы мне хатачки
Роднинькай куток,
Ня милы мне матачки
Слоўца: «мой сынок!»
Ня мила, як воликаў
Рог забушаваў,
Ой, ой, для саколика
Кепски час настаў.
Сэрцэ, бьеццэ, корчыцца,
Кроў стала гуляць,
Днйом рабиць ня хочыцца,
А ночкаю спаць.
Нападае часцинька
Нейка дзиўна млось,
И так шчасна шчаснинька
Хочэцца чагось.
Вочы неўспадзевачки
Усйо туды бягуць,
Дзе сонечки—дзевачки,
Любачки жывуць.
Ой, ой, не ў цекавую,
Сетку, знаць, забрыў,
Хацяб з добрай славаю
Я яе пазбыў.
Галуб як з галубкаю
Весела варчыць,
Пэўна хлопцу з любкаю
Лепей, як так, жыць.
Бачу, так здаваецца,
Што мне бедаку
Таго штось жадаецца,
Чаго й галубку.
Адну ненаглядачку
За жонку вазьму,
Тады можа радачку
Дам гору свайму.
Труги, труги! трубачки,
Грайце ў добры час,
Дзевачки-галубачки,
Люблю, люблю вас!..