Жалейка (1908)/З маих думак

С пралйотных думак З маих думак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Канюх. (Падане)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я ня сокал…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З маих думак.

Я ня сокол зоркавоки,
Не арол адважны,
Што так думна за аблоки
Ўзносицца з йих кажны.
Нават я не салавейка,
Што пяе так слаўна,
А я тольки вирабейка,
Ўзрошчаны над Гайнай.
Як йон, край шаную родны,
Не ляту ў чужые,
И з зимой вальчу халоднай,
Хоць то сэрцэ ные,
Як йон, сеўбы дзе на плоце
И песни чырыкаў,
Людцаў родных бы ахвоциў,
К лепшай славе кликаў.
Як йон сад, я хатку поле
Люблю, хоць не маю,
З вирабейкавай и доля
Мая роўна, знаю.
Вирабейку стужа змора,
Альба ястрэб хваце,
Мяне ж зломе майо гора,
Ў зямлю ўкине спаци.
Над магилаю крыж с хаткай
Паставяць мне людзи,
Вирабейкава ж дзецятка
Нада мной пець будзе.
И мне будзе смуткаў меняй,
Лежучы ў заперци,
За жыцця—слйозы, цярпеня,
А песни па смерци.