Абецанка—цацанка,
Но не ўсякаму радасць.
(Прыказка).
Каму вас, песни, я нясмелы
Тут буду пець, снаваць з душы?
З душы нешчаснай, набалелай,
Аж, змучан, згину дзе ў глушы?
Ци для тых цйомных, нешчасливых,
Што не патрапяць прачытаць,
Ци для тых светлых, а зласливых,
Што не захочуць вас и знаць?
О! веру, веру, што загнаны
Мяне не здрадзе мой народ;
Но цйомны йон и акаваны,
И бедны мысли яго ўзлйот.
И вы, душы маей тварэння,
Ў незнанни будзеце марнець;
Таптаць вас будуць без сумлення;
Пацук руко́писи патнець,
Аж нейки ўчоны моль с прыпадку
Натрапе, с пылу абтрасе,
Чытаць вас стане ат пачатку
Спад акуляраў на насе.
Прагледзе й скажэ: «Матэр’ялу
„Для этнаґрафии людзей
„На Беларуси тут не мала;
„Жаль тольки, што нима усей,
„Усей руко́писи панурай.
„Хвалько паэта! знаць, не раз
„Цаниць даваў яе для шчураў; „А шчуры ж, спраўджана и ў нас,
„Истоты подлые, низкие;
„Пяўцоў йим мысли не ў карысць;
„Йим праў навуки хоць якие,
„Дабро чужое рады грысць.
„Но ўсйож руко́писи я гэтай
„Так не астаўлю и вазьму,
„Аб ей и, ким быў той паэта,
„Стацю састаўлю па свайму.
„Часць вершаў ў друку апынецца,
„Ня знишчаць мышы йих саўсим;
„Песняр «з народа» ўзвесялицца,
„Што йо ў газэтах и аб йим…»
Так будзе думаць моль вучоны
И рэшты а́ркушаў шукаць.
..............
Спали вас, песни, дым чырвоны,
Чым мае гэт’ки лйос спаткаць!
|