Жалейка (1908)/Кепска, братцы, жыць нам стала!

Сяўцу Кепска, братцы, жыць нам стала!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Гэты крык, што живе Беларусь!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кепска…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кепска, братцы, жыць нам стала!

Кепска, братцы, жыць нам стала!—
Нима шчасця, добрай доли!
Кали хлеб йосць, нима сала,
Хоць гарэлки дык даволи.
Ой, гарэлка, як з крыницы,
Да нас цйонгле прыплывае;
Пьюць усе тут бяз ружницы,
Хто яки грош тольки мае.
Пьюць усе, хоць бяда дома,
Хоць лье слйозы жонка, дзеци,
Хоць хлеб—зйолки ды салома,—
И таго нима у клеци…
Пьюць, хоць грош той з крвавым потам
На гарэлку дабываюць;
Пьюць, хоць после дзе пад плотам
Сваю долю праклинаюць…