Жалейка (1908)/Над калыскай

Шчупак, Лебедзь и Рак Над калыскай
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Чаго нам трэба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над калыскай (Сьпі, маленькі мой сыночак!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над калыскай.

(Наслядаванне з Лермонтова).

Спи, маленьки мой сыночэк!
Вочкам не миргни,
Свеце месяца кружочэк,
Тыж а доли сни;
Спи и слухай песни гэтай,
Ды ўспомни кали;
Спи, пакуль не знаеш света,
Люли, люли, спи!
Падрасцеш, зазнаеш гора,
Папиваеш слйоз,
Твае силы зломе змора,
Спека, ды мароз.
И спаткаешся на свеце
З непраўдай, з людзьми,
Спи, сыночэк! месяц свеце,
Люли, люли спи!
Падрасцеш и мусиш ноги,
Як кожны мужык,
Укруцаць в убор убоги
Из липовых лык.
У йим помачы папросиш
Для сябе людзкой;
Спи, пакуль лапцей ня носиш,
Люли, родны мой!
Павяду цябе да пана,
Пастаўлю служыць,
Там ат вечера да рана
Будзеш ты рабиць.
За свиньми, ды за сахою
Будуць пхнуцца дни,
Спи, пакуль ты не слугою,
Люли, люли, спи!
Хлеба, грошы ты слугою
Мала будзеш мець,
Аплявухаў жэ за тое
Ня будуць жалець.
Кроўю вочы залиюцца,
Тыж працуй, цярпи!
Спи, пакуль не здзекаюцца,
Люли, люли, спи!
С часам пойдзеш и ў салдаты
Слуга ўжо Цару,
За трыццатую ат хаты
Загоняць гару,
..............
..............
Дамоў вернешся да бацька,
Бацька бедзен сам,
Пойдзеш зноў на хлеб батрацки
Служыци панам.
Штось няўгодзиш, пан багаты
Гикне: вон идзи!
Спи, пакуль ня гоняць с хаты,
Люли, люли, спи!
Тыж ня рынешся ў канаву
З гора, ды з бяды,
Красци выўчышся на славу,
Пан будзеш тады.
Што? з напасци не прапасци,
Гули гуляки!
Спи, пакуль ня ўмееш красци,
Люли, люли, спи!
У вяликие ты людзи
Выйдзеш з беднаты,
Шаблю звесиш чэраз грудзи,
Стражник будзеш ты,
..............
..............
Будзеш пан вялики з виду,
И сволач душой,
Спатыкаць цябе я выйду
Ты махнеш рукой.
Чужым будзеш ты у хаце
На радной зямли.
Спи, пакуль ты тут пры маци,
Люли, люли, спи!

19 26/VI 06.