Жалейка (1908)/Над сваей айчызнай

Адзин Над сваей айчызнай
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Вольха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над сваёй Айчызнай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над сваей айчызнай.

Божэ! гэт’ки свет тут
Моц стварыла твая!
Дзеж мой дом, дзеж мой люд?
Дзе айчызна мая?
Дзе той час, у яком
Тут кипела жиццйо?
Свой народ быў кругом
И любиў свайо ўсйо,
Сваю песню ў лад свой
Ня стыдзиўся запець!
И сярмяжки сивой
Ня стыдзиўся надзець.
Весялиўся народ,
Аж грымела сяло!
Ва ўсих светлы паглйод,
Ва ўсих шчасця цвяло.
А цяпер, а цяпер
Не видаць ясных зор,
Хоць сабе сам ня вер,
Зникла ўсйо, як вихор!
Зникла ўсйо, як имгла,
Нима славы таей;
Злая доля змагла
И мой край, и людзей!
Адны ў шар курганы,
Светки битваў, стаяць;
Косци к йим ґруґаны
Прылетаюць збираць!
Прашмыгаюць вужы,
Канюх молицца «пиць»,
Воўк прабег па мяжы,
Далей спиць, усйо, спиць!..
Божэ! гэт’ки свет тут,
Моц стварыла твая!
Дзеж мой дом, дзеж мой люд?
Дзе айчызна мая?

19 28/VIII 06.