Дарогай шырокай, з дароги далйокай,
Дый многа бяз лику гадзин,
На кий абапйорты, стары и абдзйорты,
Ишоў падарожны адзин,
Ишоў йон да вйоски, што близка дарожки
У поли пад лесам была;
Там некали даўна йон жыў добра, слаўна,
Там моладасць-радасць прашла;
Там кинуў йон хатку, и бацьку, и матку,
И жонку пакинуў сваю,
И дзетак маленьких, прыгожых, миленьких, Пакинуў усю там радню.
У дальняй старонцэ лет многа, бяз конца
Пражыў йон у нэндзы цяжкой;
Ни шчасця, ни доли ня бачыў николи,
Бядуючы слйозна парой.
Цяпер на зямельку, сваю кармицельку,
Прышоў, каб пабачыць свайих,
Убачыць каб хатку, и бацьку, и матку,
И дзетак кались-то малых.
Идзець йон, падходзиць и вйоску знаходиць,
Так сама, як жыў ў ей, глядзиць;
И хаты такиеж, гнилые, старые,
Карчомка так сама стаиць…
Тут хата Захарки, там Йоски, Ганчарки,
Там Янкава жонка жыве,
Тут кум Давыдзйонак, там сват Михальчонак,
Там Сорка, што соль прадае...
А вот и садочэк, а вот и дамочэк
Даўнейшы яго тут видаць,
Бо ґанак той самы, з низкими дзверамі,—
Будынки так сама стаяць.
Уходзиць у сенцы, аж гнуцца каленцы,
А сэрцэ трасецца, балиць;
Штось будзе тут скора, ци радасць, ци гора[1]…
Вось дзверы атпйор, и глядзиць,
Ушоў, паглядае, сваих пазнавае…
Ах, штож? ци пазнае кали?
Заплакаў нябоже, и глянуць ня можэ:
Чужые ужо там были!……
|