Жалейка (1908)/Перэд вясной

Люли, люли, мужычок! Перэд вясной
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Песня вольнага чалавѣка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад вясной.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перэд вясной.

Рушыўся снег, зашумела вада,
Раскавалися рэки ад лйоду,
Хлынула вон зимавая нуда,
Сонцэ ўносе цяпло и пагоду;
Шумныя песни играюць лясы,
Павевае вятрок цяплаваты,
Белая нива ат снежнай расы
Убираецца ў чорныя латы,
Трушанкай зморана у цйомных хлявох.
Адзываецца рыкам скацинка:
Коники ў стайнях ирзуць пры жлабох;
Бацян праляцеў над адрынкай.
Будзицца после зимовага сну.
Па хацинках людок працавиты,
Скорынька цягне саху, барану,
Глядзиць, ци шыны на колах узбиты.
Высыпець гэты на поля народ
И сеяць будзе свянцонае збожэ.
Добры ураджай, спорны умалот
Працавитым людзям пашли, Божэ!