Жалейка (1908)/Песня а песнях

Шавец Песня а песнях
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Плачуць мае песни
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня аб песьнях.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песня а песнях.

Туды, сюды, там да сям
З думкай злйотаў ўслужнай,
Во й гатова песня вам!
Пейце тольки дружна;
А жылаж каб век вяком,
Спишу на паперы,
Бо, што списана пяром,
Ня выйме й сякера,
Песни, знайце, божы дар,
Шанаваць йих трэба;
Кепски з нас той гаспадар,
Што немае хлеба;
И бяз песняў жэ народ
Што йон варт быць можэ?
Йон и цйомны, як той скот,
И бяды ня зможе.
Газэт, ксйонжак мовай ч’ей
Найболей друкуюць,
Паважаюць тых людзей,
Любяць и шануюць.
Так и вы ж, людцы мае,
Ўстаньце, ачуняйце,
Аб чым песенька пяе,
Хутка пераймайце.
Пейце, пейце, а дружней,
Братцы Беларусы,
Барукайцеся смялей,
З непраўдай, з пакусай.
Близки той дзянйок, кали
Шчасна запануем,
Станем сами мы людзьми,
И край адбудуем.