Вольха Я бачыў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Липа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я бачыў (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я бачыў…

Я бачыў, як вецер па полю гуляў,
Зямлю узрываў и бярозкай хиляў,
Пяском занасиў сенажатки, лагчынки,
Ламаў на бярозцэ жывыя галинки.
Я бачыў, як ястрэб галубку забиў,
И выклеваў сэрцэ, и цйоплу кроў пиў;
Вихор яе пер’я и косци развеяў;
Галуб варкаваў, галасиў без надзей.
Я бачыў дзяўчынку нешчасну адну,
Як бегла да рэчки, нырнула ў ваду; [
Нагнаў вецер хвали и след той загладзиў;
На беразе вольхи шумели а здрадзе.
Я бачыў ўсйо гэта й душою цярпеў,
Застыў смех на губах и песни ня пеў,
Заплакаў, залиўся маркотнай слязинкай
Адзин над бярозкай, галубкай, дзяўчынкай.

19 15/VIII 06.