Заранкі (1924)/Дзеткам/Узімку

Дзедка-Мароз Узімку
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У школку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Узімку (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЗІМКУ.

Маці з калаўротам
Села ля вакна;
Хоча ставіць кросны
Пад вясну яна.
Завіруха плача,
Грукае ў вакно,
І грахоча пралка
З ёю заадно.
Каля мамкі дзеткі
Селі ўсе ў радок.
Ім прытульна, добра;
Цёплы іх куток.
Сівер там сярдуе
Ў вуліцах пустых.
І ліецца казка
З вусн матулькі іх.
Слухае уважна
Казачку дзятва;
Думкамі занята
Кожна галава.
Хай гудзіць там сівер, —
Тут ня страшна ім.
Дзеткам добра, шчасна
У кутку сваім.