Заранкі (1924)/Дзеткам/Улетку

Пастушок Улетку
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Раніцай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЛЕТКУ.

Ласкава зірнула
К нам у хату сонца
І зазьяла ясным
Бляскам на ваконцы.

Ў гай зялёны пойдзем
Мы сягоньня, дзеткі:
Ягады ўжо ёсьць там
І красуюць кветкі.

Там паміж кустамі
Знойдзем мы чарніцы;
Нас чакаюць ў траўцы
Сьпелыя суніцы.

Там бульбоча рэчка
З вецярком шумлівым;
Будзем любавацца
Ручайком бурлівым.

Дружна запяём мы
Песеньку на волі.
Нам зязюлька скажа
Там аб нашай долі.

Запяюць прыветна
Нам лясныя птушкі.
Ў лесе будуць лётаць
Залатыя мушкі.

Замарыўшысь сядзем
Мы на пень спачыці;
За жыцьцём стварэньняў
Будзем там сачы…