Заранкі (1924)/Над сьвежай магілай

Біся, сэрца… Над сьвежай магілай
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Лійцесь, песьні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД СЬВЕЖАЙ МАГІЛАЙ.

(Ахвярую М. В.)

Зьяла дзіўнай ты красою,
Бырцам кветачка вясной.
Як было уцешна, міла
Любавацца мне табой.
Ты, нябеснае стварэньне,
Мала цешыла людзей;
Ліхадзейка-сьмерць падкралась,
І няма красы тваей.
Хто цябе хоць раз пабачыў,
Будзе шчыра шкадаваць,
Па табе, краса-дзяўчына,
Будзе цяжка сумаваць.
У садочку, ля альтанкі,
Засталіся сіратой
Тыя кветкі, што садзіла
Сваей белаю рукой:
Ты любіла іх, пясціла;
Палівала кожны дзень.
Асьвячаў так шчыра, моцна
Іх тут сонечны прамень…
Шчэзла ты, і кветкі ў садзе
Больш ня цешаць мне вачэй,
Толькі служаць успамінкам
Аб былой красе тваей.