Заранкі (1924)/Роднай старонцы

Беларусь Роднай старонцы
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Вогнішча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАЙ СТАРОНЦЫ.

Ізноў навісьлі хмары
Над роднай стараной;
Трывога за айчыну
Ізноў ў душы маёй.

Але я цьвёрда веру,
Я веру ўсей душой,
Што ворагаў здалее
Край родны, мілы мой.

Табе, мой краю родны,
Жыцьцё ўсё аддаю,
Свае і думкі, й песьні,
І ўсю любоў маю.

У табе мая уцеха,
Жыцьцё маё з табой,
Мая надзея й радасьць,
Край родны, мілы мой!

Я шчыра жычу й веру,
Што вечна будзеш жыць,
Што ворагі ўсе згінуць,
Бо сонца ўжо блішчыць!