Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/На астрожны лад

Як хацеў-бы я… На астрожны лад
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Дні ідуць за днямі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На астрожны лад.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА АСТРОЖНЫ ЛАД

Зноў павеяла турмою,
Згасьлі ў змрочнасьці агні,
І гаротнай чарадою
Нудна цягнуцца нам дні.

Зноў абшарпаныя сьцены,
Зьвяга цяжкіх ланцугоў,
І няма ніякай зьмены
Ў гэтым холадзе муроў.

Ды няхай тут плача доля
Бяз уцехі і надзей:
Тым дарожай будзе воля,
Час сьвітаньня весялей.

1910 г.