Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Сьціхнуў шум…

Ноч у вастрозе Сьціхнуў шум…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьціхнуў шум на калідоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сьціхнуў шум на карыдоры,
Ня чутно гаворкі,
На замок запёрты крэпка
Цесныя каморкі.

Ня зьвіняць жалезным звонам
Цяжкія кайданы…
Злосна, дзіка пазірае
Гэты дом паганы!

Шчыльна целам чалавечым
Паўкрываны „нары“
Ціснуць грудзі арыштантам,
Томяць бедным, мары.

Сон трывожны ў сьпёртым дусе
не дае спакою.
Эх, як марна прападае
Жыцьцё маладое!

Сьвеціць лямпа нудным бляскам
А вакол ціхутка!
А праз краты не спаткаеш
Вокам нічагутка.

Хіба бляск убачыш бледны,
Як ліхтар мігае
Ды за вуглам вецер вольны
Песьню засьпявае.

1908 г.