Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Чаму?

Наша гаспадарка Чаму?
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Маё цярпеньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаму? (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАМУ?

Няма для духа вольнага граніцы, меры,
Гдзе-б ён сягнуць ня сьмеў, гдзе-б ён не узлунаў;
У Хаосе быцьця, у цьме ўсясьветных зьяў
Н ня ніштожыцца, ў сябе ня губіць веры.

Яму да тайнаў душ і сэрц адкрыты дзьверы,
Ўсё тое спазнае, што бег сталецьцяў не спазнаў;
Як фэнікс з попелаў, узносіцца з канаў,
На дно якіх яго сьпіхаюць цемраў зьверы.

Магутны, векавечны, створан з сонц мільёнаў, —
Гром, пяруны ў руках трымаць, спыняць ня слаб,
Хоць-бы ў вагні кіпеў, ў віхрох марозаў зяб…

Аднак, чаму-ж ты там нішто, дух няпрыгонны,
Дзе дружна звонячы ў кайданы ўсімі тоны,
Крывёй, пажарамі частуе раба раб?