Кароткая гісторыя Беларусі (1910, кірыліца)/Часць другая

Часць першая Часць другая
Падручнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1910 год
Часць трэцяя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАСЦЬ ДРУГАЯ

ад павароту Полацкіх князёў (1132 г.) да сьмерці Вітоўта (1430 г.).

За тры годы пасьля хаўруснаго пагрому кіеўскімі князямі беларускіх зямель народ у 1132 гаду збунтаваўся проціў чужынцоў і прагнаў с Полацка князя Сьвятополка, з роду князёў Ярославічоў кіеўскіх. Сабраўшыся на вечэ, народ урадзіў вярнуць сваіх князёў, правых дзедзічоў Полацкаго пасаду. Выбор веча паў на князя Васілька Рогволодвіча (ўнука Ўсеслава вялікаго). Пры гэтым даўные дамовые войны і сваркі заціхлі; дробные ўдзельные князі цяпер пачалі крапчэй трымацца адзін другога, падтрымывалі меж сабой згоду і лад, а толькі войнамі ў чужых землях стараліся расшыраць сваю ўласць. Так яны заваладзелі пры-Дзьвінскімі землямі Лівонцоў і Латышоў. Ўласць і павага народнай рады-веча расшырылася. Выбар князя на Полацкі пасад залежаў толькі ад веча. Яно па сваей волі пераменяе князёў. Так у 1151 гаду вечэ выслало полацкаго князя Рогволода ў Мінск, а на Полацкі пасад пасадзіло Росціслава; цераз восем гадоў ізноў вярнуло Рогволода, а ў 1162 г. ізноў скінуло яго, выбраўшы князем Ўсеслава Васільковіча.

Ўсеслаў Васільковіч належыць да лічбы слаўнейшых Полацкіх князёў. Іон княжыў с 1160 да 1180 году. Народ і ўдзельные князі яго вельмі любілі, высока цэнючы яго розум і справедлівасць; усе ахвотна яго слухалі і называлі Вялікім князем. Пасьля сьмерці Ўсеслава Васільковіча вечэ не хацело выбіраць сабе другога князя, а завяло рэспубліку, каторай кіравало 30 выбраных старцоў, хаця ешчэ жылі сыны і ўнукі Ўсеслана Брачыславовіча. Рэспублікай Полацкае княжство было 9 гадоў: ад 1181 да 1190 году. У 1190 гаду полочане выбіраюць сваім князем нейкаго Мінгайлу, або Мігайлу. Скора ён перэдае пасад сыну свайму Гінвіллу.

Новы князь побоч паганскаго—літоўскаго імені Гінвілло носіць і хрысьціянскае імя Юрыя; жэнат з дачкой рускаго князя, хрысьціянкай ўсходняго абраду. Гінвілло памёр у 1199 гаду ў Оршы.

Гранічны камень княжства Полацкаго.


Гранічны камень княжства Полацкаго.

Хто былі гэтые Мінгайло і Гінвілло — трудна разгадаць, Аб‘ясьненьне можэ быць толькі такое, што Мінгайло прыналежаў да тагож роду князёў Полацкіх, бо трудна думаць, каб полацкае вечэ і ўдзельные князі дазволілі чужому захапіць полацкі пасад.

Пасьля Гінвіллы князем быў просты насьледнік Ізяславоваго дома Барыс сын Рамана Ўсеславовіча, (некаторые летапісцы называюць яго сынам Гінвіллы), праўнук Ізяслава Володзіміровіча. Барыс вядомы сваей набожнасьцю. Іон пабудаваў колькі храмоў у Полацку. Другая жонка Барысова была Сьвятохна, дачка польскаго князя Болеслава (Паморскаго). Гісторыя ўспамінае аб народным бунце ў Полацку ў 1217 гаду, у часе катораго Сьвятохну забілі. Сыном сваім с першае жонкі Барыс раздаў Лівонскіе і Латышскіе землі. Адзін з іх, Васілько, быў князем Кукейноскім (Кокенгаўзэн), другі, Вячэслаў, быў князем у Юрьеве (Дорпаце), гдзе яго забілі ў часе вайны с крыжакамі ў 1223 гаду.

Пасьля Барыса княжыў у Полацку сян яго, Васілько (Кукейноскі). У гэтым часе жыў ешчэ Глеб Рогволодовіч, князь Друцкі, дачка катораго Параскевія (Параска), памёршая ў 1239 г., залічэна да ліку сьвятых.

Руіны замчышча ў Кокенгаўзэне.


Руіны замчышча ў Кокенгаўзэне.

Апошнім князем з дому Ізяславовічоў лічаць Брачыслава, каторы княжыў над Полацкам і Вітэбскам.

С канцом XII веку простая лінія князёў Полацкіх Рогволодовічоў пачынае выміраць. Край чэкала іншая доля, прыгатаўляліся вялікіе перэвароты ў зямлі Беларускай.

У тые часы, калі полацкіе князі трацілі час і сілы ў дамовых войнах адзін проці аднаго, суседняя старонка — Літва ўзмацнялася і расла. Ужо ў XI сталецьці ў часьці зямель з мешаным беларускім насяленьнем заснавалося Літоўска-Завілейскае княжство, каторае, па національнасьці сваіх жыцелёў, было Літоўска-Крывічанскім, або Літоўска-Рускім княжствам з сталіцай у Новагрудку.

Руіны замчышча у Новагрудку.


Руіны замчышча у Новагрудку.

У 1230 г. Літоўскі князь Рынгольд напаў на Беларускіе землі і заваеваў іх. Гэта перэпужало удзельных беларускіх князёў. Пад камандай Давіда, князя Луцкаго, выступілі яны злучэнымі сіламі проці Літвы. Войскі спаткаліся на правым берэзі Нёмана, каля вёскі Магільно, — і Рынгольд да званьня разбіў злучэнае войска; пры гэтым згінулі слаўнай сьмерцьцю князь Давід Луцкі і Дзьмітр, князь Друцкі. Адначасьне збунтаваўся народ у Полацку, і Рынгольд пайшоў туды з войскам на ўсьмірэньне. У 1236 гаду Рынгольду ўдалося разбіць войска крыжацкае і пасьля гэтых двух пабед мог ён лічыць сябе зусім спакойным, бо Русь тады вельмі прыціснулі Татары.

Печатка кн. Міндоўга.


Печатка кн. Міндоўга.

Пасьля сьмерці Рынгольда, сын яго Міндоўг узяў уласць у свае рукі (1242 г.). Калі Міндоўг сеў на вялікакняжэцкім пасадзе ў Новагрудку і ўмацаваўся ў землях Смаленскай, Вітэбскай, Друцкай, тады і Полацкае княжство з Вітэбскім і другімі ўдзеламі страцілі сваю незалежнасць.

Міндоўг у 1262 гаду прыняў каталіцтво і с пазваленьня Папежа каранаваўся на караля Літоўскаго, думаючы такім спосабам збавіцца ад напасьцей крыжацкіх. Гэтыж самы Міндоўг у 1255 г. дастаў пазваленьне ад Папежа каранаваць сына свайго Войшэлка або Васіля (двух імён) на Караля Рускаго, катораго думаў пасадзіць у Полацку. Князі цяпер ужо выбіраліся не вечэм, але назначаліся вялікім князем Літоўска-Рускім. Першым такім назначэным князем у Полацку быў Тотвілл, або Цімафей, пляменьнік Міндоўга. Гэты Тотвілл цадгаварыў другіх Літоўскіх князёў забіць Міндоўга, бо лічылі, што ён проці права загорнуў вялікакняжэцкі пасад: у літвіноў спадчына належала не да сыноў, але да дзядзькоў—братоў памёршаго. Згаворшчыкі падкупілі Міндоўговаго слугу Астапа і 12 верэсьня (сенцябра) 1263 года напалі на сьпячаго князя і забілі яго разам з двумя малалетнімі сынамі.

Пасьля сьмерці Міндоўга пачаліся сваркі і войны намеж князямі—ўбіўцамі. Тотвілла забіў Тройнат. У Полацк быў назначэны Эрдэн Давідовіч. Летапісі кажуць, што бацька Эрдэна — Давід быў зродным (дваюродным) братам Міндоўга. Гэты сказ вельмі важны. Калі Міндоўг быў родзічэм Давіда, дык ён належаў да роду князёў Полацкіх.

Эрдэн, як паказывае гандлёвы кантракт, каторы зрабіў ён з Рыгай, быў больш за другіх незалежным князем бо ў гэтым кантракце аб вялікім князі не ўспамінаецца.

С 1293 да 1341 году княжыў у Полацку Вітэн, а пасьля княжыў Андрэй Ольгердовіч.

У 1316 гаду на пасад вялікіх князёў Літоўскіх сеў Гедымін. Пры Гедыміне і сыне яго, Ольгердзе, Полацкае вечэ было зусім адсунутым ад гасударственных спраў; яно займалося толькі судамі і справамі гаспадарскаго значэньня. Гедымін і Ольгерд безупынна кіраваліся да адноўладзтва. Яны, як мага, касавалі удзельных князёў. Пасьля сьмерці ўдзельнаго князя удзел перэходзіў не ў рукі сыноў, але на вялікаго князя. Такім парадкам перэйшлі на Ольгерда Вітэбскае княжства (па жонцэ, ён быў жэнаты з Вітэбскай княжнай Марыей), Туроўскае, Мінскае і іншые. Новагрудак быў увесь час цэнтральным пунктам упраўленьня абшырным Літоўска-Рускім гасударствам. І толькі Гедымін перэнёс сталіцу ў Вільню.

Такім парадкам мала-памалу з Беларускіх зямель злажылося новае гасударство — княжство Літоўска-Рускае. Літоўскіе князі, умацаваўшыся перш у Полацку, прынімалі хрысціянство і радніліся з Беларускімі і Полудзённа-Рускімі князямі. Гедыміну ня трудна было пры тагдышніх варунках заснаваць сілай і палітыкай моцнае гасударство. Уся Полудзённая і Усходняя Русь гібнула пад татарамі. Рускіе князі ахвотна ішлі пад апеку Гедыміна, асабліва Кіеўскіе, Чэрнігоўскіе і Валынскіе, бо відзелі ў ім збавіцеля ад цяжкай татарскай няволі. Гедымін быў мудрым чэлавекам, ён разумеў, што дабром ды ласкай можна больш зрабіць, чым сілай, і дзеля гэтаго ў прылучэных землях не чэпаў ён веры і свабоды тамтэйшых жыцелёў, але ўсе парадкі астаўляў так, як яны былі.

У часы княжэньня Вітэна, Гедыміна і Ольгерда край ажыў, аддыхнуў пасьля доўгіх дамовых воен, грабежств і непарадкоў, звы

Руіны Троцкаго замчышча.


Руіны Троцкаго замчышча.

чайных насьледкоў самавольства і самоўпраўства асобных людзей. Але толькі што пачалі гаіцца даўные раны, калі ізноў у гэтай старонцэ пачаліся сваркі і войны.

Ольгерд перад сьмерцьцю (1377 г.) аддаў сыном сваім удзелы: Сымону — княжство Мсціслаўскае, Ягайле — Вітэбскае, Дзьмітру Корыбуту — Друцкае, Новагрудзкае і Лідзкае. У Полацку княжыў Андрэй Ольгердовіч. Ведама, князі гэтые былі толькі наместнікамі вялікаго князя і ніякіх правоў ня мелі: кіраваў імі сам вялікі князь.


Печаткі кн. Кейстута.


Печаткі кн. Кейстута.

Хаця Андрэй Ольгердовіч, князь Полацкі, быў самым старшым сынам Ольгерда, але насьледнікам на вялікакняжэцкі пасад (цяпер ужо ў Вільні) Ольгерд па просьбе жонкі сваей — Юльяны назначыў Ягайлу. Андрэй Полацкі лічыў сябе пакрыўджэным гэтым; ён не прызнаў правоў Ягайлы на Вялікакняжэцкі пасад і аткрытна паўстаў проці яго. Даведаўшыся, што вялікі князь маскоўскі — Дзьмітры збіраецца вайной на Літву, ён пасьпешыў да яго. На мейсцэ Андрэя Ольгердовіча назначэны быў у Полацк Андрэй Гарбаты, сын Кейстута. У гэтым часе Кейстут (брат Ольгерда, дзядзька Ягайлы), даведаўшыся, што Ягайла тайна падмаўляе проці яго крыжакоў, — пайшоў вайной на Вільню, узяў у няволю Ягайлу і за кару адаслаў яго ў Вітэбск. Ягайла прысягнуў, што будзе сядзець спакойна, але ў Вітэбску ізноў пачаў нагаварываць крыжакоў, каб памаглі яму вярнуцца на Вялікакняжэцкі пасад.

Крыжакі ахвотна згодзіліся памагаць яму, бо ведалі, што пры гэтых дамовых сварках аслабляюць свайго непрыяцеля. Рыцары прыйшлі с сільным войскам. Ягайла злучыўся з імі і напаў неўспадзеўкі на Кейстута, але Кейстут быў разумным і сьмелым чэлавекам, дык і вайна з ім была ня лёгкая, і карысць невядомая. Дзеля гэтаго Ягайла пусьціўся на хітрасць: ён прасіў дзядзьку с сынам у свой абоз бытцам для таго, каб памірыцца. Даверчывы Кейстут прыстаў на гэта, але як толькі ён прыехаў туды, яго схапілі разам с сынам Вітоўтам, завезьлі ў Крэво (цяпер мястэчко ў Ошмянск. пав. Віл. губ.), зачынілі яго ў замчышчэ, гдзе на пяты дзень падасланые праз Ягайлу ўбіўцы задушылі Кейстута разам са слугой яго Грыгорам Амулічэм. Вітоўта чэкала гэткая-ж самая сьмерць; але, жонка яго, Анна, здалела выратаваць, перэадзеўшы ў жаноцкую апратку. Ягайло сеў ізноў на Віленскім Вялікакняжэцкім пасадзе. Каб сагнаць кейстутоваго сына, Андрэя, Гарбатаго, с полацкаго пасаду, Ягайло паслаў на Полацкі пасад брата свайго, Скіргайлу; але Полачане, улюбіўшы свайго князя, заступіліся за яго і не пусьцілі ў Полацк Скіргайлу. Тады Скіргайла прызваў крыжакоў і напаў на Полацк. Але князь Андрэй Гарбаты абараніў сваю сталіцу. Тымчасам Андрэй Ольгердовіч злучыўся с крыжакамі і князем смаленскім і так сама пайшоў на Полацкіе землі. Народ разам з Андрэем Гарбатым не дапусьцілі іх да Полацка. Тады крыжакі, спаліўшы ваколіцы Лукомля, Дрыссы і шмат якіх вёсак, набраўшы колькі тысяч народу ў няволю, павернулі назад. У гэтым самым часе Сьвятослаў Смаленскі напаў на Вітэбск і Оршу. (Гэты чэлавек праславіўся сваім зьверствам. Летапісі разсказываюць аб ім страшэнные рэчы. Іон паліў цэлые сотні жывых людзей, запёршы у дрэўляных будынках, — душыў, садзіў на кол жанок і малых дзяцей), Пасьля пайшоў ён на Мсціслаўль. Дзесяць дзён стаяло яго войска каля гораду. Жыцелі не паддаваліся. На адзінадцаты дзень прыйшла гораду падмога, высланая Вітоўтам. Скора прыехаў і сам Вітоўт. Адбылася крывавая, страшная бітва. Сьвятослава і яго пляменьніка — Юрыя забілі, а сыноў яго ўзялі ў няволю. С пад Мсціслаўля Літоўскае войска пайшло да Смаленска; пасадзіўшы там свайго князя, пасьпешыло яно далей к Полацку, каторы ўсё ешчэ не паддаваўся Андрэю Ольгердовічу. Тады Андрэй Ольгердовіч, да катораго ўжо дайшлі весьці аб долі Сьвятослава, адступіўся ад Полацка і замкнуўся ў Лукомлі. Але тут

(Перэдрук забаронены)Владыслаў-Якоў Ягайло.


(Перэдрук забаронены)Владыслаў-Якоў Ягайло.

ён ня вытрымаў напору непрыяцельскаго войска і паддаўся. Закаваўшы ў ланцугі, яго адаслалі ў Вільню. Так скончыліся войны 1386 года. Полацк пасьля гэтаго атрымаў сільнае войска на прыпадак напасьці крыжакоў; іншые гарады — Вітэбск, Орша, Лукомль, Мсціслаўль, Мінск — былі ўмацаваны нанова валамі і замкамі.

У гэтым часе палякі, прыціснутые крыжакамі, шукалі сябарства ў Літоўска-Рускім гасударстве. На польскім—кракоўскім пасадзе была Ядвіга, другая дачка караля Вэнгерскаго Людвіка. Хоць ужо яна была засватана за Вільгэльма Аўстрыяцкаго, але палякі пастанавілі сарваць заручыны і выдаць яе замуж за Ягайлу аддаўшы яму польскі пасад. Рады аб гэтым пачаліся перш у Крэве, пасьля ў Волкавыску. 3 гэтых рад пайшло тое, што Літоўска-Рускае государство злучылося с Польшчай; кароль у злучэным гасударстве адзін — Ягайло; ўнутрэнае ўпраўленьне і грошэвая (фінансовая) гаспадарка зусім асобные ў кожным гасударстве. Загранічные зносіны і абарона ад непрыяцелёў вядуцца супольна. Ягайло павінен прыняць каталіцтво і шырыць яго памеж сваіх падданых. Калі варункі гэтые былі падпісаны, Ягайло ў 1386 г. атправіўся ў Кракоў з многімі князямі і боярамі. Іншые бояры і князі с сьвіты Ягайлы прынялі разам з Ягайлом каталіцтво. Ягайло, каторы змалку быў хрэшчоны павэдлуг усходняго абраду іменем Якоў, пры перэходзе на каталіцтво атрымаў імя Ўладыслава. А тады ўжо адбылося венчаньне і коронація.

Калі скончыліся вясельные банкеты ў Кракове, Ягайло разам з Ядвігай паехаў у сваё гасударство. У Лідзе ў 1387 г. ён выдаў дэкрэт аб скасаваньні паганскай веры ў Літве, а ў Вільні гэтаго году выдаў другі дэкрэт, у каторым, памеж іншым, пісалося, што Ягайло прысягнуў усіх Літвіноў, як мужчын, так і жанок, усякаго стану, роду і чыну, каторые жывуць у граніцах Літоўска-Рускаго гасударства, да якой бы яны не прыналежалі веры, — упрасіць, угаварыць, прызваць, а нават прымусіць прыймаць каталіцкую веру і т. д.

Гэтак распарадзіўшыся, кароль паехаў у Беларускіе землі; пабываў у Вітэбску, Полацку, — ў гэтым апошнім пры ім быў народны бунт. Расправіўшыся з бунтоўшчыкамі, Ягайло паехаў у Магілёўскую губэрню, гдзе ў цяперашнім мястэчку Обольцах, Копысьскаго павету, заснаваў першы каталіцкі касьцёл у гэтым краю.

Мальборг (глаўная крэпасць крыжакоў).


Мальборг (глаўная крэпасць крыжакоў).

Ягайло Полацк аддаў Скіргайле і, каб болей прыцягнуць Скіргайлу к сабе, пачаў — с крыўдай для іншых братоў сваіх — надзеляць яго ўсё новымі землямі і ў канцы зрабіў яго Вялікім князем Літоўска-Рускім. Гэта разсярдзіло другіх ягайловых братоў, а больш за ўсё даняло Вітоўта, каторы ў 1392 гаду патрапіў сілай заваладзець Вільняй і Вялікакняжэцкім пасадам. Ягайло змагацца з ім тады ня меў сілы і прыстаў на згоду.

Вялікі князь Вітоўт.


Вялікі князь Вітоўт.

Вітоўт быў унукам Гедыміна, а сынам Кейстута. Ваеннай штукі вучыўся ён у свайго бацькі Кейстута, найлепшаго ў тые часы ваякі. Вітоўт быў вельмі здольны і сьмелы палітык. Калі Ягайло венчаўся з Ядвігай, усё было за тым, што вялікім князем Літоўска-Рускім будзе не хто іншы, як Вітоўт. Тым часам рахункі абмылілі. Ягайло Вітоўта пакінуў у старане. Вітоўт тымчасам рабіў сабе прыяцелёў у другіх гасударствах, выдаў дачку сваю Настасю за Маскоўскаго князя Васіля Дзьмітровіча; а пасьля зазваў у помач крыжакоў. Калі Ягайло перэканаўся, што змагацца з Вітоўтам не здалее, і яны памірыліся, тады Вітоўт жэдаў каранавацца на Літоўска-Рускаго князя.

У 1392 гаду ў Вільні ў катэдральным касьцеле Вітоўт каранаваўся і атрымаў правы незалежнаго князя пад апекай караля. Вітоўт меў тады 48 гадоў. Палажэньне краю было незавіднае: з аднэй стараны ціснулі край крыжакі, з другой татары, а ў самым краю ішлі вечные сваркі і звадкі удзельных князёў. Вітоўту трэба было супакоіць крыжакоў і татароў, зніштожыць удзельных князёў і завясьці розные палепшэньня (рэформы) у гасударстве. Але ў яго былі ешчэ і іншые мэты: ён хацеў заснаваць моцнае гасударство, каторое было бы зусім незалежнае ад Польшчы, і самому каранавацца на Літоўска-Рускаго караля. Гэтай мэтай і кіраваўся Вітоўт праз усё сваё жыцьцё.

Перш на перш вялікаму князю трэба было прыцішыць удзельных князёў, а гэтых князёў было многа, і кожны з іх не хацеў мець над сабой ніякай ўласьці, нікога не хацеў слухаць, а пры найменшай сварцы зазываў татар, або крыжакоў на помач; з гэтай прычыны цягнуліся безканечные дамовые войны. Вітоўт на ўсіх іх патрапіў налажыць сваю руку і прыцішыць. Іншые ўдзелы прылучыў да гасударства. Кіраваные жалезнай рукой Вітоўта, удзельные князі прыціхлі. У 1396 гаду Вітоўт зьехаўся з зяцем сваім, князем Маскоўскім, у Смаленску, гдзе яны ўстанавілі граніцы Літоўска-Рускаго і Маскоўскаго княжств. Цяперашніе губэрні: Віленская, Ковенская, Гродзенская, Сувальская, Падольская, Валынская, Смаленская, Мінская, Магілёўская, Вітэбская, Кіеўская, Чэрнігоўская, Кацерынослаўская, Херсонская і Орлоўская, а так сама часьці Калужскай і Тульскай прыналежалі да Вітоўта. Гасударство яго цягнулося ад граніц Пскоўскіх і вёскі Можайска (107 вёрст ад Масквы) да Галічыны і Молдавіі з аднэй стараны, а з другой да берэгоў рэк Окі, Сулы і Днепра.

Цяжэй за ўсё Вітоўту было паладзіць с Польшчай: усё, што ён рабіў добраго для свайго краю, ішло як раз супроць жэданьня палякоў. У Польшчы пад тые часы былі людзі разумные, хітрые і добрые палітыкі. Хоць сам Ягайло быў чэлавек слабы, грубы, недальнозоркі, але ім кіраваў вельмі разумны палітык Збігнев Олесьніцкі. З ім і прыходзілося Вітоўту глаўным чынам змагацца.

На зьездах Віленскім 1401 г. і Городэльскім 1413 г. Літоўска-Рускіе баяры атрымалі польскіе шляхоцкіе гэрбы. Паном падабаліся зьезды і гэрбы, а больш за ўсё падабаліся ім прывілеі (правы наданые) над станам селянскім. Вітоўт праз пальцы глядзеў на зьезды, гэрбы і прывілеі, каторые шляхта сама сабе ўстанаўляла. Аб’ежджаючы шырокае сваё гасударство, Вітоўт сам угледаўся ў жыцьцё і патрэбы народу. Бачучы цяжкае палажэньне „земян гаспадарскіх“ (даслоўно: землеробоў царскіх — дробных гаспадароў, хутаран), Вітоўт даваў ім розные правы і палягчэньня ад павіннасьцей,

Беларуская кроніка (летапісь) аб Вялікіх князях Літоўска-Рускіх.


Беларуская кроніка (летапісь) аб Вялікіх князях Літоўска-Рускіх.

жэных рознымі „дзержауцамі“—князямі і баярамі. Горды і недаступны с князямі і баярамі, срогі для ваенных чыноў і начальнікоў, цьвёрды і неўмалімы ў справах судовых, Вітоўт быў заўсягды даступны для ніжшых: кожны селянін мог даступіцца да яго і вылажыць свае крыўды, ці патрэбы. Вітоўт належаў да ліку тых, што патрапяць людзей кожнай націі, кожнай веры лічыць роўнымі сабе, калі яны толькі былі добрымі грамадзянамі. Іон даваў правы жыдам і татарам, каторые сяліся ў яго гасударстве. У тые часы, калі ва ўсей Эўропе глуміліся над жыдамі, Вітоўт пісаў у сваіх законах: „естлі бы жыда забіто, а церэз сведоцтво не мог довесці своім прыяцелем, каторый бы яго забіл; естлі бы кого в пытаньню некатораго падозрэннаго мелі, мы жыдам на протівку падозрэннаго хочэм оборонцэм быці“.

Маючы перэд вачыма глаўную сваю мэту: заснаваць незалежнае зусім гасударство, Вітоўт хацеў устанавіць асобнаго мітрополіта для Беларусі, заснаваць національную цэркву, незалежную ад маскоўскай мэтрополіі. Дзеля гэтаго ў 1415 гаду з’ехалося беларускае духавенство на сабор у Новагрудак, і тут Вітоўт выдаў акружную грамату, ў каторай так пісалося: „мы, хоцячы, штобы ваша вера не меншыла, ні ўгібала, і цэрквам нашым бы строене было, учынілі есьмо так мітрополіта, збором, на кіеўскую мітрополію, штобы руская чэсць уся стаяла на рускай землі“.

Першым беларускім мітрополітам быў Грыгор Цымвлак. Мітрополіты больш за ўсё жылі ў Вільні.

У гарадох Вітоўт садзіў рэмеснікоў і гандляроў, даючы ім розные „прывілеі“, каб развіць у краю ўселякі промысел і гандэль. Кожны мір с суседнімі гасударствамі Вітоўт выкарыстываў на пашырэньне краёваго гандлю. Каб аблегчыць і расшырыць гандэль, Вітоўт будаваў новые дарогі і масты на рэках, прасекаў безканечные лесы.

Пад канец свайго жыцьця Вітоўт выпоўніў усе свае жэданьня. Сілу крыжацкую ў бітве пад Грунвальдам Вітоўту ўдалося зусім зламаць; с татароў патрапіў зрабіць спакойных суседзёў; самавольства князёў удзельных і баяр — супакоіў. Устанавіўшы справедлівые суды, строгіе ваенные парадкі; разшырыўшы гандэль; падняўшы хлебаробство, устанавіўшы шырокую свабоду веры, — Вітоўт мог чэкаць награды за свае труды.

Беларуская кроніка. (перэховываецца у Віленскай публічнай бібліотэцы). … гонца пошлет. къ великому князю витовту к дорогичыоу. што тая дҍла сталася. и гонецъ той найдет. великаго князя витовта оу городнҍ. и князь великый витовтъ за одинъ день з городна прыженеьб къ отцу своему великому князю кестоутью. онж реклъ. сыну своемоу великому князю витовтоу ты мнҍ не вҍрилъ. а се тыи грамоты што записалися на нас. но бог насъ остерегъ. ино я великому князю ягайлоу ничого не вдҍлалъ. не рушилъ есми ни скарбов его ни стад. а сам оу мене оунятствҍ ходять за малою сторожою. а отчину его витебскъ. крево. вся мҍста што отецъ его держал, а тое все емоу даю ни въ што не вступаюся, а то вдҍлал есми. стерега головы свей и почюлъ есми што на мене лихомыслять и князь великый ягайло. оурадовался


Беларуская кроніка. (перэховываецца у Віленскай публічнай бібліотэцы).
… гонца пошлет. къ великому князю витовту к дорогичыоу. што тая дҍла сталася. и гонецъ той найдет. великаго князя витовта оу городнҍ. и князь великый витовтъ за одинъ день з городна прыженеьб къ отцу своему великому князю кестоутью. онж реклъ. сыну своемоу великому князю витовтоу ты мнҍ не вҍрилъ. а се тыи грамоты што записалися на нас. но бог насъ остерегъ. ино я великому князю ягайлоу ничого не вдҍлалъ. не рушилъ есми ни скарбов его ни стад. а сам оу мене оунятствҍ ходять за малою сторожою. а отчину его витебскъ. крево. вся мҍста што отецъ его держал, а тое все емоу даю ни въ што не вступаюся, а то вдҍлал есми. стерега головы свей и почюлъ есми што на мене лихомыслять и князь великый ягайло. оурадовался

Загранічные зносіны Вітоўта былі самые найлепшые. Маскоўскі князь Васіль прыходзіўся Вітоўту ўнукам; князі Разанскі, Тверскі і др. называюць яго панам і гаспадаром сваім. Чэхія хочэ аддаць яму сваю карону. Папеж пазначае яго апекуном Рыжскаго архіепіскопства. Імператар Зыгмонт у лістах сваіх радзіць Вітоўту каранавацца на Літоўска-Рускаго караля. Вітоўт гэтаго і дабіваўся. На водохрышчэ 1429 г. запрасіў ён к сабе ў Луцк гасьцей з усей Эўропы. Зьехаліся: Ягайло, кароль польскі з дваранамі; Васіль, князь маскоўскі; вялікі магістр крыжацкі; паслы ад імператара грэцкаго; пасол ад Папежа; мітрополіт маскоўскі Фотій; Імператар Рымскі з багатай сьвітай. Пішуць летапісы, што кожны дзень выходзіло на пачастункі госьцям 700 бочэк віна, мёду, піва; 700 быкоў і кароў; 1400 бараноў; 100 зуброў; 100 кабаноў; 100 лосёў. Госьці банкетовалі ў Луцку 7 тыднёў.

На каранацію Вітоўта глаўные асобы, ад каторых гэта залежало, — Папеж і Рымскі імператар — згаджаліся, але праціўны гэтаму былі палякі. Ўспамянуты выжэй Збігнев Олесьніцкі, біскуп кракоўскі, усімі сіламі стараўся гэтаму перэшкодзіць. Іон прычыніўся да таго, што каранацію адлажылі на пазьней, і госьці раз’ехаліся, умовіўшыся з’ехацца ізноў у 1430 гаду. Кракоўскі біскуп, баючыся, што перэламаць Вітоўта не ўдасцца яму, угаварыў Ягайлу адступіць Вітоўту польскую карону. Але Вітоўт не пагаліўся на польскую карону. Іон жэдаў бачыць Літоўска-Рускае гасударство зусім незалежным, і толькі гэтай кароны хацеў.

На другі год зьезд ізноў сабраўся ў Троках. Усе госьці сабраліся, апрача Імператара Рымскаго Зыгмонта, каторы паслаў карону Вітоўту з нарочнымі пасламі. Але Збігнев Олесьніцкі, падпільнаваўшы паслоў, адабраў у іх карону. Летапісь кажэ: „І ляхове, не жычыўшы короны Літве, корону от ніх (паслоў) тую адабраўшы і разсекшы ее на полы, прыложылі ко коруне біскупа краковскаго, каторая і цепер пры замку і косьцеле сьв. Станіслава ёсць“.

Вітоўт быў хворы. Гэтай новай неўдачы ён не перэнёс і 27 лістапада 1430 году памёр.

На зьездах каранацыйных Вітоўта, апрача каранаціі яго, разбіралося такжэ пытаньне аб тым, як пагадзіць цэрквы Усходнюю-Правослаўную з Заходняй-Каталіцкай. Імператар Зыгмонт раіў зрабіць цэркоўную унію (злучыць цэрквы ў адно). Гэтае ж самае пытаньне разьбіралося і раней ешчэ на зьездах Беларускаго духавенства ў Новагрудку і Мінску.

Вялікі кн. Вітоўт. (с партрэту катэдры Віленскай.)


Вялікі кн. Вітоўт.
(с партрэту катэдры Віленскай.)

Пры Вітоўце Беларусь аддыхнула лягчэй. Дрэнна было пры ім князём і баярам, але народу лепей жылося.

Толькі ўсьпеў памерці Вітоўт, як ізноў началіся самавольные войны, перш меж Скіргайлам і Сьвідрыгайлам, а пасьля меж Сьвідрыгайлам і Зыгмонтам.

Калі быў выбран на Вялікакняжэцкі пасад Літвы і Русі Казімір Ягайловіч край ізноў пачаў прыходзіць у парадак. Казімір завёў розные новые законы, каторые зьменілі зусім гаспадарку краю. Але з гэтаго часу асобная гісторыя Беларусі канчаецца: гэта старонка пачынае жыць агульным жыцьцём перш Літвы і Русі, а с 1569 году і Польшчы. Пачынаюцца часы штучнаго збліжэньня, фальшывай дружбы разам с сваркамі, недаразуменьнямі і абапольнай няверай. Змаганьне за незалежнасць цягнецца ешчэ 139 гадоў. У 1569 г. Літоўска-Рускае гасударство палітычна памірае.