Шчыраму змагару за шчасьце і Волю беларускіх рабочых і сялян — дарагому другу і таварышу Ўладзімеру Варава.
Дабры дзень,
Мілая Ганулька!
пацалунак Дзіначцы
Гарачы…
Разматалася
Жыцьця майго
Шпулька…
Я дні
І ночы
Плачу…
Ой, чаго
І адкуль
Тое гора
Пяруном
Ўдарыла па сэрцу —
Няўжо Ўладзя мой
Паваліўся
Сьсечанаю вецьцю?!.
Няўжо
Палкія вусны
Замаўчалі й пасінелі?
Няўжо
Жыцьця гусьлі
Апошні раз
Адзьвінелі?
Ой, скажэце Вы
Праўду шчырую!
Ці ня сон гэта
Цяжкі сьніўся, —
Няўжо
Ўладзя пакінуў
І адвітацца са мною
Забыўся?..
Ой,
Уладзя,
Уладзя,
Дзе ты?!
Адгукніўся,
Любы мой,
Я чакаю,
Што ўсходні вецер
Прынясе
Пацалунак твой.
Я ня веру…
На могілкі выйду
І шукаю цябе,
Дарагі. У сьлязах
Сваю цяжкую крыўду
На могілках
Выльлю чужых.
А тваёй
Не знайду,
Ня убачу,
Рукамі сваймі
Не абніму,
Не палажу
Пацалунак гарачы,
Грудзямі
Ня прытулю.
Ой, любы,
Крыві маёй родны!
Я злыдням
Шлю праклён,
Што пакінулі
Пустую абойму
Ад прастрэленых
Росквіту
Дзён.
Ой, прачніся,
Сыночак,
Прачьніся!
Прыдзі
Паглядзець
На цябе. У нас
Зелянеюць лісьця,
І сок вясны
Мы п‘ем.
І радасьць знаходзім
У горы,
І хмель —
У крынічнай вадзе.
Жыта рунее
У полі,
Маладосьцю
Буяе,
Расьце.
Але…
Што гэта —
Мары…
Мары…
Ці я жыву…
Ці ва сьне…
Я бачу
Чорную чару
Нясе
Кастлявая сьмерць…
Уладзя!
Уладзя!
Дзе ты?
Уладзея,
Прыйдзі хутчэй… Няўжо
Усходні вецер
Не асушыць
Сьлёз
З маіх вачэй?..
|