Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/76
← 75. ⁂ Калі паласу агнявую | 76. ⁂ Маладыя гады Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
77. ⁂ Вышаў з хаты → |
76.
Маладыя гады, Помніш толькі красу, Цёмны сад — вінаград, Будзь-жа, век малады, 1915—16. |
Верш „Маладыя гады“
З аўтографу 1915-16 г.г.
Увагі
правіць76. Маладыя гады… Верш выдаецца з аўтографу з папкі VI, № 4. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да вершу № 71. Да вершу дадаецца аўтограф, як характэрны для рукі ў апошнія гады творчасьці поэты.
Варыянты чарнавога аўтографу з п. IV (4, 18):
5Агнявым вечарком
6Ціха ў сэрца загляне,
7Наляціць вецярком,
8Агарне, затумане.
9І чаруе мяне
10У сіняватыя ночы,
11Павявае у сьне
12І цалуе у вочы.
13Кветні, век малады.
14....днямі
15Пралятайце, гады,
16Залатымі агнямі!
17І яно над зямлёй
18Залацістымі днямі
19Зіхаціць яснатой
20І красуе цьвятамі.
Мотывы данага вершу неадступна займалі поэту ў апошнія месяцы яго жыцьця. Гэта можна бачыць з шматлікіх накідаў і пераапрацовак паасобных строф, якія захаваліся на дзьвёх старонках, пераданых у камісію Я. Дыла і зьмешчаных у папцы № IV пад нумарам 14-ым. Найбольш апрацаваныя з гэтых накідаў друкуюцца пад 1917 годам (№№ 87—88).
У 2-ім радку канчатак у слове „жаданьня“ зам. „жаданьні“ захоўваецца для рыфмы з словам „каханьня“ (4 р.).