36. Першая любоў 37. ⁂ Маркотна я чакаю
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
38. ⁂ Пад ценьню цёмных ліп

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




37.

∗     ∗

Маркотна я чакаю. Для чаго ты
Ня выйдзеш з хаты ў жаркі поўдзень зноў?
Тады-бы, пэўна, выціснулі боты
Па мяккаму асфальту рад сьлядоў.

І я, нявідны для цябе і бледны,
Ня бачачы нічога ўкруг сябе,
Прыпаў-бы к ім… І вось чакаю бедны:
Ці-ж хутка зьявіцца канец журбе?

1911.

37. Маркотна я чакаю… Верш выдаецца з аўтографу (папка IV, № 8, арк. 7). Адносна году напісаньня гл. ўвагу да вершу № 36.