Матчын дар (1918)/На чужыне/Вясна

⁂ Думкі-дыямэнты… Вясна
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Nokturno
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Эх, вясна, вясна!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вясна.


Эх, вясна, вясна!..
Як прыйшла яна,
Прынясла сьвятла,
Прынясла цяпла
Наліла у лагох
Сьнегавой вады,
Расьцвіла у лугох,
Расплела сады,
Прабудзіуся лес
На вясенні шум,
А глыбокі сум
Мне у душу улез…..
Першыя гусі ужо праляцелі,
Палі на рэчцэ, узгорак абселі,
Гвагалі доуга, нараду сабраушы,
Потым згадзіліся, дось пакрычаушы,
Узляцелі высока над сосны, над елі
І недзе прапалі у нябескім касьцелі…
Ах, каб крылля, крылля мне
І той лет гусачы,
Я прапау бы у гарыне
Хто-б мяне і бачау!
Раз-у-пораз, раз-у-раз,
У небо-б біу крыламі…
Гусі, гусі, я да вас,
Я лячу за вамі!
Дзе былі вы? Што было там?
Дзе жылі вы? Над балотам?
Мо ля рэчкі? Мо ля хаткі?
Ля сялібы маго, таткі?
Мае маткі, майго браткі,
Вы ні бачылі часамі?
А сястрыцы? А дзявіцы,
Маей любы,
Вы ні бачылі часамі?
А у шлюбы
Ні зьбіраецца сястрыца?
Не? А люба, чарауніца?…
Ці там ймгліста,
Ці там ясна?
Красна? Міла?
Гусі! Шчасна?…