Матчын дар (1918)/На чужыне/Дзяучыначка-сэрцо…

Nokturno Дзяучыначка-сэрцо…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Мая люба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзяўчыначка-сэрца, сябе не трывож…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дзяучыначка-сэрцо, сябе ні трывож,
Ні песьці надзеі і жалю ні множ.
С табою пабрацца мне волі німа, —
Дауно заручыуся я ужо са трыма:
Айчызна, — я ей у няволі жыву.
Што ноч яе бачу, мауляу, на яву,
За ею сумую, журуся адно,
Бо шчырым каханнем зьвязауся дауно.
Другая: матуля. Радзіуся калі
І голас мой першы падау на зямлі,
Замучэны твар усьміхнууся яе:
«Сыночак мой любы» — вітала мяне
Аб трэццяй, дзяучынка, скажу, што яна,
Другоі ні знойдзеш — на сьвеці адна:
За краты няволі паслала „люблю“,
Дык хіба-ж с табою яе падзялю?
Пакінь жа, галубка, с каханнем сваім!
Шукай сабе шчасьця за кім за другім:
Пяшчоты, залеты ні траць з-за дарма,
Дауно заручыуся я ужо са трыма.