Матчын дар (1918)/На чужыне/Матчын дар

Нізнаны госьць Матчын дар
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Змора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Матчын дар (Гарун, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Матчын дар.


Як радзіла маці мяне у цемну ночку,
Дык дала скрыпіцу. — «На, іграй сыночку!
Грай сабе на шчасьце, грай на добру долю,
Грай на век даугуткі, грай на вольну волю.»
Помню, дзіцянеткам, с тугой я ні знауся,
Жыу, як тая птушка, граў і забауляуся;
Дзень мне быу спакойны, у ночы сон безгрэшны,
А цяпер застаўся я на век ніўцешны.
Ой; чаму-ж; матуля, жыцце—скрыпку дала,
Як іх шанаваці, дый ні навучала?
Гэта-ж падзівіся — я адкрыцца мушу,
Што сапсуу скрыпіцу, што згубіу я душу.
Здауна, сівакрыла, шчасьця я ні маю,
Долі я ні бачу, радасьці ні знаю:
Граю, прауда! граю… А на сэрцы важка,
А ў сэрцы больна; аж трываці цяжка.
Тыя ні прыйходзяць песьні-весялушкі,
Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі.
Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю…
Маю я скрыпіцу, а душы — ні маю!