Памер ты, татачка, успакоіуся на векі!
На вочы сумныя насунуліся векі,
Прыціснула іх сьмерць мацней за чужанца.
І вот, айца
Ні стало, родны мой, ад сьмерці тваяе.
О, сьмерць без літасьці, ратунак ты і кара!
На што ж яму, як тая чорна хмара,
Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі?
Скажы, сьлязьмі
На што пасквапілась радзіны ты мае?
Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бездольны.
Жыцце свае, той шлях ніудатны і нявольны,
Ты з боллю цяжкаю у сэрцы перабыу
І свой згубіў
Апошні стон, адзін, у чужэнстве, у цішы.
Безшчасны тата мой! Усім адна дарога…
І торгання разлукі ні так катуюць строга,
Як тое, любы мой, што у ноч, у апошню ноч,
У цябе із воч
Сьляза скацілася аб скрыуджанай душэ.
Дратуе сэрцо мне, цьвікі у мазгі убівае
З грудзей і боль, і стоны здабывае
Здагадка страшная: у гадзіну усіх гадзін
Ты там адзін,
Мауляу безплеменнік усім чужы, сканау…
Адно бліжэйшае, адно-б хаця стварэнне,
Хаця-б ні роднае, хаця-бы на здарэнне,
Прасіу Вялікаго к табе хутчэй паслаць,
Каб з ім аддаць
Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.
Ні меу Ен літасьці, ні дау табе спакою,
У самоце, у больніцы, жалезнаю рукою,
Ён сэрца кволаго спыніу нітрвалы рух
І бедны дух
Прымусіу твой пакінуць гэты сьвет.
Казау: «маліся ты». За што-ж, каму маліцца?
Ці-ж можна прауду нам знайсьці, калі маніцца,
У небо чорнае уляпіушыся вачмі?
З журбой, с слязьмі
Нясьці туды сваю найбольшую з надзей?
Пабач, гаротны мой: ці-ж ты ні моцна верыу?
Сьвятою праудаю ці-ж кожан шаг ні мерыу?
Сьлязьмі крывавымі ні плакау? ні прасіу?
Ні усе знасіу,
Запомнены праз небо, нізнаны праз людзей?
Ці-ж меу ты, родны мой, хоць дзень на адпачынак?
З гароты, з беднасьці ці знау перапачынак
За веру гэтую? Ці-ж ні балеу ты заусягды,
Ні сох з бяды
З душою прэснаю, адкрытаю да усіх?
Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт багата
Памеу за жыцце ты, мой родны, бедны тата,
А можа горкую табе і я хвілінку дау,
Ні спагадаў
Табе калі… Цяпер за гэта выбачай.
Ніхай пуховаю табе зямелька будзе,
Ніхай спакой табе твой Пан прысудзе.
Я некалі прыйду пад той убогі крыж.
Дзе ты ляжыш,
І там наплачуся. А пакуль што — прашчай!
|