Матчын дар (1918)/На чужыне/Скажы, братухна…

Начлег ⁂ Скажы, братухна…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скажы, братухна, калі параньне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Скажы, братухна, калі паранне?
Калі сьвітаці пачнець у нас?
Праймчыцца ночка і сонцо устане.
І дасьць вяселле і дасьць пакрас?

Скажы, братухна, калі прачнуся
Ад тэй навалы, ад тэй жуды,
І з ветрам буйным гуляць пушчуся,
На сьвет, на людзі ці хоць куды?

А можа, браце, і сонцо устало?
І льець праменні на лес, стэпы?
Ды так глыбока душа запала,
Што я нівістны, што я сьляпы?