Мужнасць (1938)/Вінтоўка і песня/Калыханка

Чырвонай арміі парад Калыханка
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Провады
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калыханка (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛЫХАНКА

Ноч апала над краінай,
Дрэвы стомленыя спяць,
Толькі маці з любым сынам
Будзе доўга размаўляць.

Спаць малога палажыла,
Неспакойны сын не спіць:
— Раскажы, як Варашылаў
Вёў рабочых панства біць.

І гаворыць калыханка,
Як збіраўся рад у рад
За ракою, за Луганкай,
Варашылаўскі атрад.

Выціралі ўпотай слёзы
Непаслушныя жанкі.
Камандзір — луганскі слёсар
Аглядаў браневікі.

Капытамі білі коні —
беланогія данцы…
Ні атакі, ні пагоні
Не баяліся байцы.
Добра помніць Дубавязка,
Як, пакінуўшы майдан,
Уцякалі немцы ў касках
Ад луганскіх партызан.

Помніць Харкаў і Чугуеў,
Як рабочыя ў той час
Ад германскага буржуя
Баранілі свой Данбас.

Помняць сёлы і станіцы,
Як пад гром гармат і звон
Варашылаў у Царыцын
Вывеў войска цераз Дон.

Як пасля Клімент з Будзённым
Правялі канец вайны,
Як ад шабель Першай коннай
Беглі польскія паны.

Слава нашага наркома
Прагрымела з краю ў край!..
Будзь-жа, хлопчык мой, свядомы,
Нам на радасць падрастай.

Будзь адважным, мужным сынам
І на ўцеху нам усім
Беражы сваю краіну,
Як луганскі слёсар Клім.

1936 г.