М. Арлу (Дарашкевіч)
М. Арлу Верш Аўтар: Янук Дарашкевіч Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014 |
О брат ты мой, прыяцель сардэчны,
Ты выбраў слаўны шлях жыцця.
Глядзі ж, бяздольнае дзіця,
Не ўпасць ў канаву злосці вечнай.
Твой шлях няроўны, хоць шырокі,
На ім йшчэ шмат каменняў, ям.
Вучы! Працуй. Хай славы крокі
Твайго жыцця ўжо будуць там,
Гдзе так галосна, так праўдзіва
Пяюць браты душы твае,
Гдзе травамі заросша ніва
Калосся праўды не дае.
Зірні наўкол — мужыцка поле,
Гдзе недзе траўка зеляніць…
Працуй, браце! Ёсць сэрцу воля
Вучы, каб ведалі, як жыць.
Будзь цвёрды духам да магілы,
Ідзі за Коласам услед.
Спяшы ўпярод што маеш сілы,
Там ты агледзіш праўды свет!