Наддзьвіньне (1926)/Плывуць дзянькі…

Выйдзем, выйдзем на пакосы… Плывуць дзянькі…
Верш
Аўтар: Барыс Свердлін
1926 год
⁂ (Край ты мой!.. Залатое калосьсе…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАРЫС СЬВЕРДЛІН.

Плывуць дзянькі…

Плывуць дзянькі, нібы чаўны у моры,
Кудравіць вецер кучаравы гай,
Гамоніць сум ліпнёвы у прасторы,
Пад сонцам нікне ціхая туга…
Праходзіць лета, а за ім і восень,
Праходзіць восень, а за ёй зіма…
І дні шумяць як голас стромкіх сосен…
А тых што адыйшлі — няма…
Плывуць вясёла вольныя гадзіны,
Мінае час свавольнага жыцьця…
Сумуюць сёньня восеньню каліны,
І струны ў сэрцы галасьней зьвіняць.
А дні плывуць, нібы чаўны у моры
Кудравіць вецер кучаравы гай
Гамоніць сум ліпнёвы у прасторах
Пад сонцам нікне ціхая туга.