Наша Ніва (1906)/1910/35/Спаміны (Пшэрва-Тэтмаер/Ластоўскі)
< Наша Ніва (1906) | 1910
Спаміны Паэзія ў прозе Аўтар: Казімеж Пшэрва-Тэтмаер 1899 (пераклад 1910) Арыгінальная назва: Wspomnienie Пераклад: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 35, 26 серпня 1910 г., б. 534-535 |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Спаміны (Пшэрва-Тэтмаер/Ластоўскі) |
Сталася канаючаму дужа цёмна ў вачах, і чуў ён, што сьмерць набліжаецца,—дык пачаў глядзеці ўзад, за сябе, хочучы раз ешчэ ўбачыць жыцьцё.
І праходзілі перэд яго вачамі розные твары, ціхім і доўгім радам, а кожны твор, нёс спаміны болю, або уцехі. А таго дзеля, што спаміны болю шмат перэжывалі, уміраючый думаў: не варта жалець, што твароў гэтых больш не ўбачыць.
Але раптам з грамады бліснуло да яго двое вачэй, поўных сьлёз: спазнаў іх і, адагнуўшы іншые мары, пачаў угледацца.
Былі гэта вочы старца жэбрачаго, катораму ў марозную ноч аддаў адзетак с плячэй сваіх.
І зьняў яго жаль, што ўжо апошні раз мае перэд сабой гэтых вачэй двое і што ня будзе магчы ўспамінаць іх па сьмерці…
Перэклаў Власт.