Паводле Марка Сьвятое Эвангельле

Паводле Мацьве́я Сьвятое Эвангельле Паводле Марка Сьвятое Эвангельле
Аўтар: Апостал Марк
Пераклад: Лука Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч
Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Разьдзе́л 1

правіць

1 Пачатак Эва́нгельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напі́сана ў прарокаў: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе́ дарогу Тваю перад Табою (Малах. 3, 1).

3 Голас гука́ючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабе́це сьце́жкі Яго (Ісая 40, 3).

4 Зьявіўся Іоан, хры́сьцячы ў пустыні і абвяшчаючы накутнае хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.

5 і́ выходзілі да Яго ўся старана Юдэйская і Ерузалімцы, і хрысьціліся ад Яго ў рацэ Іордане, спавяда́ючыся з грахоў сваіх.

6 І быў Іоан адзе́ты ў вярблюдавы волас і ў скураны пояс на наясьніцы сваёй, і е́ў саранчу ды дзікі мёд.

7 І прапаве́дываў ка́жучы: ідзе́ за мною Дужэйшы за мяне́, у Якога я ня варт, нахіліўшыся, разьвязаць раме́нь абуцьця Яго.

8 Я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.

9 І сталася ў тыя дні, прыйшоў і́сус з Назарэту Галіле́йскаго і хрысьціўся ад Іоана ў Іордане.

10 І, як выходзіў із вады, тут жа ўгле́дзіў Іоан расчыня́ючыся не́ба й Духа, як галуба́, зыхо́дзячы на Яго.

11 І голас быў з не́ба: Ты Сын Мой улюблены, Якому спагадаю.

12 І зараз Дух павёў Яго ў пустыню.

13 І быў Ён там у пустыні сорак дзён спакуша́ны ад шатана, і быў з зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.

14 Пасьля-ж таго, як Іоап быў вы́даны, прыйшоў Ісус у Галіле́ю, прапаве́дуючы Эвангельле царства Божага .

15 і кажучы, што споўніўся час і наблі́зілася царства Божае: пакайцеся і ве́рце ў Эвангельле.

16 Праходзячы-ж ля мора Галіле́йскага, угле́дзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі се́ці ў мора, бо яны былі рыбаловы.

17 І сказаў ім Ісус: ідзе́це за Мною, і Я зроблю вас лаўца́мі людзе́й.

18 І яны той жа час пакінулі свае́ се́ці і пайшлі за Ісусам.

19 І, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угле́дзіў Якава Завядзе́явага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўне́, пра́вючы се́ці.

20 І тут жа клікнуў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Завядзе́я ў чаўне́ з работнікамі, пайшлі за Ім.

21 І прыходзяць у Капэрнаум, і, неадклада́ючы, у суботу ўвайшоў Ён у школу і навучаў.

22 І дзівіліся з Яго навукі, бо, навучаючы іх, быў як той, хто ма́е ўладу, а не́ як кніжнікі.

23 І быў у школе іхняй чалаве́к, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:

24 Пакінь! што Табе́ да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў згубіць нас! Ве́даю цябе́, хто ты, Сьвяты Божы!

25 Але Ісус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго.

26 Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.

27 І ўсе́ спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што́ гэта? што́ гэта за новая навука, што сваёй уладай і ду́хам нячыстым зага́двае, і яны слу́хаюцца Яго?

28 І хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсіх ваколіцах Галіле́і.

29 Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.

30 Це́шча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы; і зараз кажуць Яму аб ёй.

31 Падыйшоўшы, Ён падняў яе́, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яе́, і яна пачала служыць ім.

32 Калі-ж настаў ве́чар, як зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам.

33 І ўсё ме́ста сабралося перад дзьвярыма.

34 І Ён аздаравіў многіх, цярпе́ўшых ад розных хворасьцяў, і выгнаў духаў; і не пазваляў злым духам гаварыць, што яны пазналі Яго.

35 А нара́ніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае ме́сца і там маліўся.

36 Сымон і быўшыя з імі пайшлі за Ім;

37 і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсе́ шукаюць Цябе́.

38 Ён кажа ім: пойдзем у бліжэйшыя сёлы і ме́сты, каб Мне́ й там навучаць, бо-ж Я дзеля таго прыйшоў.

39 І Ён навучаў у школах іхніх скрозь па ўсёй Галіле́і і выганяў злых духаў.

40 Прыходзіць да Яго пракажо́ны, мо́лючы Яго і па́даючы перад Ім на кале́ні, дый кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне́ ачысьціць.

41 Ісус жа, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, даткнуўся да яго і сказаў яму: хачу, будзь чысты!

42 І, як толькі Ён сказаў гэта, прака́за тут жа зыйшла з яго, і ён ачысьціўся.

43 І, грозна глянуўшы на яго, зараз жа адаслаў яго

44 і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэньніку і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсе́й, дзеля сьве́дчаньня ім.

45 А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом ве́стку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў ме́ста, але быў вонках, у мясцо́х пустынных. І прыходзілі да Яго зусюль.

Разьдзе́л 2

правіць

1 Праз колькі дзён ізноў прыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.

2 Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьве́раў ня было ме́сца; і Ён гаварыў ім слова.

3 І прыйшлі да Яго з спараліжава́ным, якога не́сьлі чацьвёра;

4 і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страху́ дому, дзе́ Ён быў, і, зро́біўшы дзіру, спусьцілі ,пасьце́ль, на якой ляжаў спараліжава́ны.

5 Ісус, ба́чучы ве́ру іх, кажа паралітыку: дзіця, даруюцца табе́ грахі́ тваі.

6 Тут жа сядзе́лі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:

7 што гэта Ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?

8 Ісус, ураз жа даве́даўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабе́, сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?

9 Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табе́ грахі́? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?

10 Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралітыку:

11 Табе́ кажу: уста́нь, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.

12 Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе́ дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.

13 І выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўве́сь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.

14 Праходзячы, угле́дзіў Ён Ле́вія Алфе́явага, сядзючы́ на мы́тніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. І той, устаўшы, пайшоў за Ім.

15 І ста́лася, калі Ісус сядзе́ў за сталом у доме ягоным, пасяда́лі з Ім і вучнямі Яго шмат мы́тнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.

16 Кніжнікі й фарысэі, угле́дзіўшы, што Ён е́сьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ёне́сьцьі е́сьць з мытнікамі ды грэшнікамі?

17 Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: не́ здаро́вым трэба ле́кара, але хворым. Я прыйшоў клікаць не́ сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.

18 А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?

19 І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьці́ць сыны вясе́льля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе́ жаніха́, ня могуць пасьці́ць.

20 Але пры́йдуць дні, калі во́зьмуць ад іх жаніха́, і тады будуць пасьці́ць у тыя дні.

21 І ніхто не прышывае ла́пінкі з новай тканіны да старое адзе́жыны, бо новая ла́пінка адарве́цца ад старо́га, і дзіра́ будзе яшчэ бо́льшая.

22 І ніхто не налівае новага віна ў стары́я мяхі́, бо новае віно прарве́ мяхі́, і віно вы́цяча, ды мяхі́ прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі́.

23 І давяло́ся перахо́дзіць Яму ў суботу це́раз засе́вы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць кало́сьсе.

24 Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьле́д рабіць?

25 Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі ме́ў патрэбу й галада́ў сам ды быўшыя з ім?

26 Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафа́ра ды е́ў хлябы́ ахвя́рныя, якіх ня можна было е́сьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.

27 І сказаў ім: субота для чалаве́ка, але не́ чалаве́к для суботы;

28 вось чаму Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і над суботай.

Разьдзе́л 3

правіць

1 І прыйшоў ізноў у школу; і быў та́м чалаве́к, які ме́ў сухую руку.

2 І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.

3 І ка́жа да сухарукага чалаве́ка: стань пасярэдзіне.

4 І кажа да іх: Ці нале́жыць рабі́ць у суботу добрае, ці рабіць благое?Жыцьцё ратава́ць, ці загубіць? Яны маўчалі.

5 І, глянуўшы на іх з гне́вам, ту́жачы аб жо́рсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалаве́ку: працягні́ руку тваю. Ён працягнуў, і зрабі́лася рука ягоная здаровая, як і другая.

6 Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.

7 Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галіле́і, Юдэі,

8 Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.

9 І сказаў ву́чням Сваім, каб для Яго быў прыгатава́ны чо́вен, з увагі на мно́жства народу, каб ня ці́снуліся да Яго.

10 Бо многіх Ён аздараві́ў, дык хворыя ці́снуліся да Яго, каб дакрану́цца да Яго.

11 І ду́хі нячысты́я, ба́чучы Яго, па́далі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Божы!

12 Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.

13 І ўзыходзе на гару́ і кліча да Сябе́, каго Сам хаце́ў; і прыйшлі да Яго.

14 І выбраў з іх дванаццаце́х, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаве́дываць,

15 ды каб ме́лі ўладу аздараўля́ць ад хво́расьцяў і выганяць дэманаў;

16 і даў Сымону імя Пётр;

17 і Якава Завядзе́явага і Іоана брата Якава, ім даў іме́ньні Боанэрге́с, што значыць — сыны громавы,

18 і Андрэя, і Піліпа, і Баўтраме́я, і Мацьве́я, і Хаму́, і Якава Алфе́явага, і Фадзе́я, і Сымона Ка́наніта,

19 ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.

20 І прыходзяць у дом: і ізноў зыхо́дзіцца народ, тяк што ім немагчыма было і хле́ба пае́сьці.

21 І, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавяда́лі, быццам Ён ня пры розуме.

22 А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, і́сі́варылі, што Ён ма́е ў Сабе́ вэльзэву́ла ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.

23 І, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыпо́весьцямі: як можа шатан шатана выганяць?

24 Калі царства ==Разьдзе́ліцца само ў сабе́, ня можа ўстая́ць царства тое;

25 і калі дом ==Разьдзе́ліцца сам у сабе́, ня можа ўстая́ць дом той;

26 і калі шатан падняўся на самога сябе́ ды разьдзяліўся, ня можа ўстая́ць, але кане́ц яму.

27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужо́га, ня можа абрабаваць дабра́ ягонага, пакуль ня зьвяжа дужо́га, і тады абрабуе дом ягоны.

28 Запраўды́ кажу вам: будуць дарава́ны сыно́м чалаве́чым усе́ грахі́ і хулы́, якімі-б яны ні хулі́лі;

29 але хто будзе хулі́ць Духа Сьвятога, таму ня будзе дарава́на ніколі, але падляга́е ве́чнаму асуджэньню.

30 Бо казалі: у Ім нячысты дух.

31 І прыйшлі браты і маці Яго і, сто́ячы во́нках, паслалі да Яго клікаць Яго.

32 І сядзе́ў каля Яго народ. І сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падво́рку пытаюць Цябе́.

33 І сказаў ім, мовячы: хто маці Мая́ ці браты Мае́?

34 І, глянуўшы наўкола на сядзе́ўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая́ і браты Мае́;

35 бо хто выпаўня́цімець волю Божую, той Мне́ і брат, і сястра, і маці.

Разьдзе́л 4

правіць

1 І ізноў пачаў навучаць над морам; і сабралося да Яго такое множства народу, што Ён увайшоў у човен і сядзе́ў у моры, а ўве́сь народ быў на зямлі ля мора.

2 І навучаў іх шмат прыпо́весьцямі, і ў навуцы сваёй гаварыў ім:

3 Слухайце: вось вы́йшаў се́йбіт се́яць.

4 І сталася, як се́яў, што іншае ўпала пры дарозе, і наляце́лі птушкі нябе́сныя ды падзёўбалі тое;

5 іншае ўпала на каме́нны грунт, дзе́ мала было зямлі, і хутка ўзыйшло, бо зямля была няглыбокая;

6 калі-ж узыйшло сонца, завя́ла ды, ня ма́ючы караня, засохла.

7 Іншае ўпала між шыпшыньнікам, і шыпшыньнік вы́рас і заглушы́ў яго, і яно не дало плёну;

8 іншае ўпала на добрую зямлю і дало плён, што ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла іншае трыццаць, іншае шэсьцьдзесят, іншае сто.

9 І сказаў ім: хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

10 Калі-ж Ён быў Сам, акружаўшыя Яго разам з дванаццацьма спыталіся ў Яго аб прыпо́весьці.

11 І сказаў ім: вам да́дзена ве́даць тайны царства Божага, а тым вонках усё стае́цца ў прыповесьцях,

12 каб, гле́дзячы вачы́ма, глядзе́лі й ня бачылі; слу́хаючы, чулі й не разуме́лі; каб не навярнуліся, ды каб ня былі дарава́ны ім грахі іхнія.

13 І кажа ім: не разуме́еце гэтае прыпо́весьці? Як жа вам зразуме́ць усе́ прыпо́весьці?

14 Се́йбіт слова се́е.

15 Вось жа тыя, што ля дарогі, дзе́ се́ецца слова, як толькі пачуюць яго, дык ураз жа шатан й вырывае слова, пасе́янае ў сэрцах іх.

16 Таксама й тыя, што пасе́яны на камяні́стым ме́сцы, якія, ле́дзь пачуюць слова, зараз з ра́дасьцю прыймаюць яго,

17 ды ня маюць у сабе́ караня́, дык дачэсныя: як толькі прыйдзе у́ціск ці перасьле́даваньне за слова, зараз спакуша́юцца.

18 І тыя, што ў шыпшыньніку пасе́яны, гэта тыя, што чуюць слова,

19 але ў якіх турботы гэтага ве́ку, прына́да багацьця ды іншыя пажаданьні, увахо́дзячы ў іх, глу́шаць слова, і яно стае́цца бясплодным.

20 І што пасе́яна на добрай зямлі, гэта тыя, якія слу́хаюць слова і прыймаюць яго і даюць пле́н: адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, іншы ў сто разоў.

21 І сказаў Ім: ці на тое прыносіцца сьвятло́, каб паставіць яго пад пасу́дзіну ці пад ложак, а не на тое, каб паставіць яго на сьве́тачу?

22 Бо няма нічога тайнага, каб не зрабілася яўным: бо ня сталася дзеля ўкрываньня, а каб вы́явілася.

23 Калі хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

24 І сказаў ім: заўважа́йце, што чуеце: якою ме́раю ме́раеце, гэткаю й вам адме́рана будзе і дададзена будзе вам, што слухаеце.

25 Бо хто ма́е, таму будзе да́дзена, а хто ня ма́е, у таго адымецца й тое, што ма́е.

26 І сказаў: гэтак ёсьць царства Божае, як калі чалаве́к кі́дае зе́рне ў зямлю,

27 і сьпіць, і ўстае́ ўначы і ўдзе́нь, і насе́ньне ўзыходзіць і расьце́, што ён ня ве́дае;

28 бо зямля сама́ сабою родзіць сьпярша рунь, пасьля колас, пасьля зе́рне ў коласе.

29 Калі-ж дасьпява́е плён, ураз жа шле́ць се́рп, бо надыйшло жніво́.

30 І сказаў: да чаго падобна царства Божае? Ці якою прыпо́весьцю выкажам яго?

31 Яно як зе́рне гарчычнае, якое, калі се́ецца ў зямлю, дык ёсьць ме́ншае за ўсе́ зярнаты на зямлі,

32 а калі пасе́яна, узыходзіць і робіцца бльшым за ўсе́ расьлі́ны і пускае такія вялікія галіны, што пад це́нем яго могуць хава́цца пта́хі нябе́сныя.

33 І многімі гэткімі прыпо́весьцямі казаў ім слова, колькі яны маглі слухаць;

34 бяз прыпо́весьці-ж не́ гавары́ў нічога, а вучням насамо́це тлумачыў усё.

35 Уве́чары таго-ж дня сказаў ім: пераплыве́м на той бок.

36 І яны, адправіўшы народ, узялі́ Яго з сабою, як быў у чаўне́, бо з Ім былі і другія чаўны́.

37 І ўзьнялася вялікая бу́ра; хва́лі білі ў чо́вен так крэпка, што ўжо пачаў напаўняцца вадою.

38 А Ён спаў на карме́ на падушцы. Яго будзяць ды кажуць да Яго: Вучыцель! Няўжо-ж Цябе́ ня ру́піць, што мы гінем?

39 І, падыймаючыся, забараніў ве́тру і кажа да мора: змоўкні, пакінь! І ве́цер заціх, і настала вялікая ціша.

40 І кажа ім: чаму вы гэткія палахлі́выя? як гэта ў вас няма́ ве́ры?

41 І спалохаліся вялікім страхам ды гаварылі між сабою: Хто гэта, што й ве́цер і мора слу́хаюцца загаду Яго?

Разьдзе́л 5

правіць

1 І прыйшлі на той бок мора, у старану Гадарэнскую.

2 І, калі выйшаў Ён з чаўна́, зараз жа пераняў Яго чалаве́к з магільніку, апанава́ны нячыстым.

3 Ён ме́ў жыльлё ў магілах; і ніхто ня мог яго зьвязаць навет ланцугамі,

4 бо многа разоў скоўвалі яго путамі ды ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня ме́ў сілы супакоіць яго;

5 заўсе́ды ўначы і ўдзе́нь ён быў у го́рах ды ў магілах, крычучы́ і б’ючы сябе́ каме́ньмі.

6 Угле́дзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбе́г ды пакланіўся Яму

7 і, закрычэўшы моцным голасам, сказаў: што Табе́ да мяне́, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Заклінаю Цябе́ Богам, ня муч мяне́!

8 (Бо Ісус казаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалаве́ка).

9 І спытаўся ў яго: як імя тваё? І ён сказаў у адказ: легіён імя маё, бо нас многа.

10 І дужа прасіў Яго, каб не высылаў іх вон з стараны тае́.

11 Пасьвіўся-ж там ля гары вялікі гурт сьвіне́й.

12 І прасілі Яго ўсе́ дэманы: пашлі нас у сьвіне́й, каб нам увайсьці ў іх.

13 Ісус ураз жа дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіне́й, і кі́нулася ста́да з кру́чы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.

14 А тыя, што па́сьвілі сьвіне́й, пабе́глі ды абвясьцілі ў ме́сьце і па ве́сках. І жы́хары выйшлі паглядзе́ць, што́ ста́лася.

15 Прыходзяць да Ісуса ды бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў іх легіён, сядзіць, адзе́ты, пры здаровым розуме; дык спало́халіся.

16 І бачыўшыя расказалі ім, як ста́лася з апанава́ным дэманамі, ды аб сьвіньнях.

17 І пачалі прасіць Яго адыйсьці ад ме́жау іхніх.

18 І, калі Ён увайшоў у чо́вен, дык той, што быў апанаваны дэманамі, папрасіўся быць з Ім.

19 Але Ісус не дазволіў яму і кажа да яго: ідзі дамоў да сваіх ды раскажы ім, што зрабіў табе́ Госпад і як зьлітаваўся над табою.

20 І пайшоў ды пачаў апавяда́ць у Дзесяціградзьдзі, што зрабіў з ім Ісус. І ўсе́ дзівіліся.

21 Калі Ісус ізноў перабраўся ў чаўне́ на другі бе́раг, сабралося да Яго множства народу. І быў Ён ля мора.

22 І вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, угле́дзіўшы Яго, па́дае да ног Ягоных

23 і ве́льмі просіць Яго, ка́жучы: дачка́ мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яе́ рукі, каб яна паздараве́ла і жыла.

24 І пайшоў з ім. І за Ім ішло шмат народу і ціснулі Яго.

25 І не́йкая жанчына, якая цярпе́ла ад крываце́чы дванаццаць гадоў

26 ды шмат выцярпела ад многіх дахтароў і патраціла на іх усё, ня маючы ніякае палёгкі, ды йшчэ больш хворая,

27 пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ззаду між народам і дакрану́лася да во́праткі Яго́нае,

28 бо казала: калі хоць да вопраткі Яго дакрану́ся, паздараве́ю.

29 І зараз задзяржалася ў яе́ крываце́ча, і пачула́ яна ў це́ле сваім, што паздараве́ла ад хворасьці.

30 У той жа час Ісус, пачу́ўшы Сам у Сабе́, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакрану́ўся да Мае́ адзе́жы?

31 Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што народ тоўпіцца ля Цябе́, і пытаешся: хто дакрану́ўся да Мяне́?

32 Але Ён аглянуўся наўкола, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.

33 Жанчына-ж, спало́хаўшыся і дрыжучы́, бо ве́дала, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.

34 Ён жа сказаў ёй: дачка́! ве́ра твая збавіла цябе́. Ідзі ў супакоі і будзь здарова ад хворасьці твае́.

35 Ён яшчэ гаварыў, калі прыходзяць ад школьнага старшыні ды кажуць: дачка́ твая памёрла; на што яшчэ турбу́еш вучыцеля?

36 Але Ісус, ураз пачуўшы гаво́раныя сло́вы, кажа да старшыні школы: ня бойся, толькі ве́р!

37 І не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрача́ Пятра́, Якава і Іоана, брата Якавага.

38 Прыходзіць у дом старшыні школы і бачыць трывогу, плач ды ля́мант вялікі.

39 І, увайшо́ўшы, кажа ім: чаго трыво́жыцеся ды пла́чаце? Дзяўча́на ня ўме́рла, але сьпіць.

40 І сьмяяліся з Яго. Але Ён, вы́слаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацькоў дзяўчыны і быўшых з Ім ды ўваходзіць туды, дзе́ ляжала дзяўчына.

41 І, узяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яе́: Таліта, кумі! што значыць: дзяўчына, табе́ кажу, уста́нь!

42 І ўраз жа ўстала дзяўчына і пачала хадзіць; а было ёй дванаццаць гадоў. І здуме́ліся ад дзіва вялікага.

43 І Ён цьвёрда прыказаў ім, каб ніхто аб гэтым ня ве́даў; і сказаў даць ёй е́сьці.

Разьдзе́л 6

правіць

1 І выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю ба́цькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.

2 І, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўле́ньнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць да́дзена Яму, што і гэткія цуды чы́няцца рукамі Яго?

3 Ці-ж гэта ня це́сьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? і́ сумляваліся ў Ім.

4 Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без паша́ны, хіба толькі ў сваёй ба́цькаўшчыне і ў родных і ў доме сваім.

5 І ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, ускла́ўшы рукі на іх, аздараві́ў.

6 І дзівіўся з недаве́рства іх. І хадзіў па вакалі́чных се́лах, навуча́ючы.

7 І паклікаў тых дванаццацёх і пачаў іх слаць па двое і даў ім уладу над нячыстымі ду́хамі.

8 І сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хле́ба, ні ме́дзі ў поясе,

9 адно абувацца ў пасталы́ і не апранацца ў дзьве́ вопраткі.

10 І сказаўім: калі дзе́ ўвойдзеце ў дом, астава́йцеся ў ім, дакуль ня вы́йдзеце стуль;

11 і калі хто ня пры́ме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасе́це пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды́ кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзе́нь суда́, чымся ме́сту гэнаму.

12 І, пайшоўшы, прапаве́дывалі, каб ка́яліся;

13 і выганялі многа дэманаў і многіх хворых ма́залі аліваю і лячылі.

14 І дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася ве́дама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзе́юцца.

15 Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.

16 Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.

17 Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жану́ брата свайго Піліпа, што ўзяў яе́ за жонку.

18 Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табе́ ме́ць жонку брата твайго.

19 Ірадзіяда, злуючы́ на яго, жадала забіць яго, ды не магла,

20 бо Ірад баяўся Іоана, ве́даючы яго, як чалаве́ка справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слу́хаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.

21 І, як нада́рыўся дзе́нь, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банке́т сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галіле́і,

22 дык дачка́ Ірадзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетава́ўшым з ім. І сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне́, чаго хочаш, і дам табе́,

23 І прысягнуў ёй: чаго па просіш у мяне́, дам табе́, хоць бы палову царства майго.

24 Яна выйшла і спыталася ў маткі сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.

25 І ўраз жа, вярнуўшыся борзда да цара́, папрасіла, ка́жучы: хачу, каб ты даў мне́ цяпе́р жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.

26 Цар, хоць і зажуры́ўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетава́лі з ім, не схаце́ў ёй адмовіць.

27 І цар, ураз жа паслаўшы ка́та, загада́ў прыне́сьці галаву ягоную.

28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яе́ дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе́ матцы сваёй.

29 І, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі це́ла ягонае ды палажылі яго ў магілу.

30 І сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.

31 І сказаў ім: пайдзе́це адны ў пустыннае ме́сца ды крыху супачы́ньце. Бо так многа было, што прыхо́дзілі й адыхо́дзілі, дый е́сьці ім было не́калі.

32 І паплылі ў пустыннае ме́сца ў чаўне́ адны.

33 Народ угле́дзіў іх е́дучы, і многія пазналі; і бе́глі туды пе́ша з усіх ме́стаў і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.

34 Ісус, вы́йшаўшы, угле́дзіў множства народу ды пашкадава́ў іх, бо яны былі, як аве́чкі бяз па́стыра; і пачаў навучаць іх многа.

35 І, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: ме́сца тут пустыннае, а час ужо позны.

36 Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалі́чныя вёскі й сёлы, купілі сабе́ хле́ба, бо ня маюць чаго е́сьці.

37 Ён жа адказваючы сказаў ім: вы дайце ім е́сьці. І сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хле́ба дынараў на дзьвесьце й даць ім е́сьці?

38 Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзе́це й паглядзе́це. Яны, даве́даўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве́ рыбы.

39 Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве́.

40 І пасе́лі радамі па сто ды па пяцьдзесят.

41 І, узяўшы пяць хлябоў і дзьве́ рыбы, паўзіраўшыся на не́ба, багаславі́ў і палама́ў хлябы́ і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве́ рыбы падзяліў усім.

42 І е́лі ўсе́ і нае́ліся.

43 І набралі кускоў хле́ба дванаццаць поўных карабо́ў і аста́ткаў ад рыбы.

44 А было е́ўшых хле́б каля пяцёх тысячаў людзе́й.

45 І зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў чо́вен ды плыці напе́рад на той бе́раг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.

46 І, распусыдіўшы іх, найшоў на гару памаліцца.

47 І, як настаў ве́чар, чо́вен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.

48 І ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо ве́цер быў супраціўны; дык каля чацьве́ртай старожы ўначы йдзе́ да іх, ступа́ючы па моры; і хаце́ў абмінуць іх.

49 Яны-ж, угле́дзіўшы Яго ідучы́ па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.

50 Бо ўсе́ бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамяне́цеся: гэта Я, ня бойцеся!

51 І ўвайшоў да іх у човен; і ве́цер заціх. І яны цераз ме́ру здуме́ліся ў сабе́ і дзівава́ліся.

52 Бо яны не зразуме́лі аб хлябох: бо сэрца іх было скамяне́ўшы.

53 І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да бе́рагу.

54 І, як яны выйшлі з чаўна́, за́раз пазнаўшыя Яго

55 абе́глі ўсю тую вако́ліцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзе́, як чулі, быў Ён.

56 І, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у ме́сты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзе́жы Яго дакрану́цца. І тыя, што дакрана́ліся да Яго, спасьліся.

Разьдзе́л 7

правіць

1 І сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;

2 і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як е́лі хле́б нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, кары́лі іх.

3 Бо фарысэі і ўсе́ Юдэі, трыма́ючыся нака́заў старшых, не ядуць не памыўшы чыста рук;

4 і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце ча́раў, кубкаў, ме́днага судзьдзя ды ўслонаў.

5 Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хле́б?

6 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне́ ву́снамі, а сэрца іх далёка ад Мяне́.

7 Але дарма́ пакланяюцца Мне́, навучаючы навук і за́паведзяў чалаве́чых (Ісая 29, 13).

8 Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалаве́чага, мыцьця ча́раў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.

9 І сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?

10 Бо Майсе́й сказаў: паважай айца́ твайго і матку тааю: і хто зьневажа́е айца ці матку, няхай сьме́рцяй памрэ (Выхад. 20, 12; 21, 16).

11 А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мяне́ карыстаўся,

12 таму дапуска́еце ўжо нічога больш не рабіць для айца́ свайго ці для маткі свае́,

13 адкідаючы слова Божае нака́зам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.

14 І, паклікаўшы ўве́сь народ, кажа да іх: слухайце Мяне́ ўсе́ ды разуме́йце.

15 Няма нічога, што, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалаве́ка;

16 калі хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

17 І калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыпо́весьці.

18 І сказаў ім: няўжо́-ж і вы гэткія няця́мкія? Няўжо-ж не разуме́еце, што нішто, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,

19 бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую е́жу.

20 Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалаве́ка, тое робіць яго нячыстым.

21 Бо з нутра́, з сэрца чалаве́чага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,

22 крадзе́жы, прагаві́тасьць, злосьць, здра́да, бязглуздасьць, ліхое вока, хула́, па́ха, дурнота.

23 Усё тое благое з нутра́ выходзіць і робіць нячыстым чалаве́ка.

24 І, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьме́жкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хаце́ў, каб хто даве́даўся; ды ўтаіцца ня здо́леў,

25 бо жанчына, дачка́ якое ме́ла ў сабе́ нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;

26 а жанчына тая была пага́нка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб вы́гнаў нячыстага духа з дачкі́ яе́.

27 Але Ісус сказаў ёй: дай пе́рш насы́ціцца дзе́цям, бо ня гожа ўзяць хле́б у дзяце́й і кінуць сабакам.

28 Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяце́й.

29 І сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкі́ твае́.

30 І, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух вы́йшаў, і дачка́ ляжыць на ложку.

31 І, ізноў вы́йшаўшы з зяме́ль Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галіле́йскага, пасярод Дзесяцігра́дзьдзя.

32 І прывялі да Яго глуханямо́га ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.

33 І, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае́ ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрану́ўся да языка яго́нага;

34 і, глянуўшы ў не́ба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!

35 І ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.

36 І загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.

37 І тым бале́й дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.

Разьдзе́л 8

правіць

1 У тыя дні, як сабралося дужа многа народу і ня ме́лі што е́сьці, Ісус, клі́кнуўшы ву́чняў Сваіх, кажа ім:

2 Шкада́ Мне́ народу, што ўжо тры дні са Мною і ня ма́е што́ е́сьці.

3 І, калі пушчу іх дамоў ня е́ўшы, аслабе́юць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку.

4 І вучні Ягоныя адказалі Яму: скуль мог бы хто тут у пустыні накарміць іх хле́бам?

5 І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: се́м.

6 І сказаў народу се́сьці на зямлю; і, узяўшы се́м хлябоў ды падзя́каваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.

7 І ме́лі яны не́калькі рыбак; і, пабагаславіўшы, сказаў раздаць і тыя.

8 І е́лі і насыціліся і набралі астаўшыхся кускоў се́м карабоў.

9 Еўшых жа было каля чатырох тысячаў. І распусьціў іх.

10 І, ураз увайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі, прыйшоў у ме́жы Далмануфскія.

11 І вы́йшлі фарысэі ды пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ад Яго знако́ў з не́ба, спакуша́ючы Яго.

12 І Ён, уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: на што род гэты дамагаецца знако́ў? Запраўды́ кажу́ вам, ня будзе да́дзены знак роду гэтаму.

13 І, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у човен і паплыў на той бок.

14 І забыліся ўзяць хле́ба, і ня ме́лі з сабою ў чаўне́ хле́ба, апрача аднаго бо́хана.

15 Ён загадаў ім: глядзіце, сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай.

16 І разважалі між сабою, кажучы: гэта што хле́ба ня маем.

17 І, ве́даючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня ця́міце й не разуме́еце? Ці йшчэ скамяне́ўшы ма́еце сэрца вашае?

18 Маючы вочы, ня бачыце? Маючы вушы, ня чуеце? дый не памятаеце?

19 Калі Я пяць хлябо́ў паламаў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кускоў назьбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць.

20 А калі се́м для чатырох тысячаў, колькі карабоў назьбіралі вы астаўшыхся кускоў? Сказалі: се́м.

21 І сказаў ім: як жа не разуме́еце?

22 І прыходзе да Віфсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакрану́цца да яго.

23 І, узяўшы сьляпога за руку, вы́веў яго за сяло і, плюнуўшы яму на вочы, паклаў на яго рукі ды спытаўся, ці што бачыць?

24 І той, зірнуўшы, адказаў: бачу людзе́й, што як дрэвы ходзяць.

25 Потым ізноў палажыў рукі на вочы яму ды зрабіў, каб бачыў. І паздараве́ў ды стаў бачыць усё ясна.

26 І паслаў яго дамоў, сказаўшы: не захо́дзь у сяло́ і не кажы нікому ў сяле́.

27 І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў сёлы Кеса́рыі Піліпавай. І дарогаю Ён пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго лічаць Мяне́ людзі?

28 Яны адказалі: за Іоана Хрысьціцеля; другія-ж за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.

29 Ён жа кажа ім: а вы за каго лічыце Мяне́? І Пётр адказаў Яму, кажучы: Ты Хрыстос.

30 І загадаў ім, каб нікому не гаварылі аб Ім.

31 І пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалаве́чы многа вы́цярпеў, каб адцура́ліся ад яго старшы́ны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскро́с.

32 І гаварыў аб гэтым адкрыта. І Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў кары́ць Яго.

33 А Ён, агляну́ўшыся й ба́чучы вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: адыдзі ад Мяне́, шатан, бо думаеш не аб Божым, але аб чалаве́чым.

34 І, паклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хочя ісьці за Мною, адракі́ся ад самога сябе́ і вазьмі́ крыж свой ды йдзі сьле́дам за Мною;

35 бо хто хоча душу сваю спасьці́, загу́біць яе́; але хто загу́біць душу сваю за Мяне́ і Эва́нгельле, той спасе́ яе́.

36 Бо што́ за карысьць чалаве́ку, калі-б здабыў уве́сь сьве́т, а душы сваёй шкоду ўчыніў бы?

37 Або што́ дасьць чалаве́к за душу сваю?

38 Бо хто пасаро́міцца Мяне́ і Маіх слоў перед родам гэтым блудным ды грэшным, дык і Сын Чалаве́чы пасаро́міцца яго, як прыйдзе ў славе Айца Свайго з а́нгеламі сьвятымі.

Разьдзе́л 9

правіць

1 І сказаў ім: запраўды́ кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня і́муць сьме́рці, пакуль ня ўгле́дзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.

2 І цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзе́ на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.

3 І адзе́ньне Яго зрабі́лася бліскучым ды такім бе́лым, як сьне́г, ды як бялільшчык на зямлі ня можа вы́бяліць.

4 І зьявіўся ім Ільля з Майсе́ем ды вялі гутарку з Ісусам.

5 І на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табе́ адну, Майсе́ю адну і Ільлі адну.

6 Бо ня ве́даў, што сказаць; бо яны перапало́халіся.

7 І паўстала хма́ра, закрыўшая іх, і з хма́ры вы́йшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улю́блены, Яго слухайце.

8 І раптам, аглядзе́ўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.

9 Калі-ж яны зыхо́дзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, што́ яны ба́чылі, дакуль Сын Чалаве́чы не ўваскрэсьне.

10 І захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?

11 І спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што пе́рш мусіць прыйсьці Ільля?

12 Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы пе́рш, наладзіць усе́, як і напісана пра Сына Чалаве́чага, каб шматперацярпе́ў і быў пані́жаны.

13 Але кажу́ вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хаце́лі, як напісана пра Яго.

14 І, прыйшоўшы да вучняў, угле́дзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з Імі.

15 І, ураз угле́дзіўшы Яго, увесь народ здуме́ўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.

16 І спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?

17 І, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе́ сына майго, які ма́е нямо́га духа:

18 дзе́ ні схопіць яго, кі́дае яго на зямлю, і ён пе́ніцца й скрыгі́ча зубамі сваімі ды пруцяне́е. І казаў я вучням Тваім, каб вы́гналі яго, і ня здо́лелі.

19 Ён жа, адка́зваючы, гавора: о, род няве́рны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпе́ць вас? Прывядзе́це яго да Мяне́!

20 І прывялі яго да Ісуса. І, уба́чыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пуска́ючы пе́ну.

21 І спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;

22 і шмат разоў дух кі́даў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы́ нам, зьлітаваўшыся над намі.

23 Ісус сказаў яму: калі можаш ве́рыць, усё магчыма для ве́руючага.

24 І зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы́ майму недаве́рству!

25 Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: дух нямы і глухі́! Я прыка́зую табе́: выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!

26 І, загаласі́ўшы ды крэпка затро́сшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы, так што многія гаварылі, што паме́р.

27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і е́н устаў.

28 І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталі ся ў Яго насамо́це: чаму мы не маглі выгнаць яго?

29 І сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.

30 І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галіле́ю, і Ён не хаце́ў, каб хто даве́даўся.

31 Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалаве́чы вы́даны будзе ў рукі людзе́й, і забюць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзе́нь.

32 Але яны не разуме́лі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.

33 І прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?

34 Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.

35 І, се́ўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча пе́ршым быці, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.

36 І, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, сказаў ім:

37 Хто пры́йме адно з гэтых дзяце́й дзеля Мяне́, той прыйма́е Мяне́, а хто Мяне́ пры́йме, то не Мяне́ прыйма́е, але Паслаўшага Мяне́.

38 І адказаў Яму Іоан, мо́вячы: Настаўнік! мы бачылі чалаве́ка, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзе́ць за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзе́ць за намі.

39 Ісус жа сказаў: не забараня́йце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд і́мем Маім, мог бы хутка зьнява́жыць Мяне́.

40 Бо хто ня проці вас, той за вас.

41 І хто напоіць вас каўшо́м вады дзеля Мяне́, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагаро́ды свае́.

42 І хто зьвядзе́ аднаго з малых гэтых, ве́ручых у Мяне́, таму ле́пей было-б, каб паве́сілі яму ка́мень ад жо́рнаў на шы́ю ды кінулі яго ў мора.

43 І калі зводзіць цябе́ рука твая, адсякі яе́: ле́пей табе́ кале́каму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюма́ рукамі йсьці ў гее́нну, у вагонь неўгасаючы,

44 дзе́ чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.

45 І калі нага́ твая зводзіць цябе́, адсякі яе́; ле́пей табе́ ўвайсьці ў жыцьцё кульга́ючы, чымся з дзьвюма́ нагамі быць укі́неным у гее́нну, у вагонь неўгаса́ючы,

46 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.

47 І калі во́ка тваё зводзіць цябе́, вырві яго: ле́пей табе́ з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюма́ вачы́ма быць укі́неным у гее́нну вагнявую,

48 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.

49 Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.

50 Соль добрая; але, калі соль зробіцца несало́най, чым яе́ паправіце? Ме́йце ў сабе́ соль і мір ме́йце між сабою.

Разьдзе́л 10

правіць

1 І згэтуль, устаўшы, прыходзіць у ме́жы Юдэйскія за Іорданам. і зноў зьбіраецца да Яго народ, і па звычаю свайму Ён ізноў навучаў іх.

2 І, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся, спакуша́ючы Яго: ці можна мужу кінуць жонку сваю?

3 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: што запаве́даў вам Майсе́й?

4 Яны-ж сказалі: Майсе́й дазволіў пісаць разводны ліст і разлучацца.

5 І, адка́зваючы, Ісус сказаў: дзеля жо́рсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэтую за́паведзь.

6 Бо на пачатку тварэньня Бог стварыў іх мужчынай і жанчынай (Быт. 1, 27).

7 Дзеля гэтага пакіне чалаве́к айца свайго ды матку

8 і прыго́рнецца да жонкі сваёй, і ў двох будуць адно це́ла (Быт. 2, 24), дык іх ужо ня двое, але адно це́ла.

9 Вось жа, што Бог злучыў, чалаве́к няхай не разлучае.

10 А дома вучні Яго ізноў спыталіся аб тым жа.

11 І сказаў ім: хто пакіне жонку сваю ды ажэніцца з другою, той блудзіць з ёю;

12 і калі жонка разлу́чыцца з мужам сваім ды вы́йдзе за другога, — блудзіць.

13 Прыносілі да Яго дзе́так, каб Ён дакрану́ўся да іх: вучні-ж ня пускалі тых, што прыносілі.

14 Убачыўшы-ж гэтае, Ісус загне́ваўся ды сказаў ім: дайце дзе́ткам ісьці да Мяне́ і не забараня́йце ім, бо гэткіх ёсьць царства Божае.

15 Запраўды́ кажу́ вам: хто ня пры́йме царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў Яго.

16 І, абняўшы іх, усклаў на іх рукі і багаславіў іх.

17 І, калі выходзіў у дарогу, падбе́г не́хта, упаў перад Ім на кале́ні і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?

18 Ісус жа сказаў яму: што заве́ш Мяне́ добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.

19 Ве́даеш за́паведзі: ня блудзі́; не забіва́й: не крадзі́; ня сьве́дчы крыва; ня кры́ўдзь; паважа́й бацькоў тваіх. (Выхад 20, 12—17).

20 Той жа, адка́зваючы, сказаў Яму: Настаўнік, усяго гэтага пілнаваўся я змалку дзён сваіх.

21 Ісус жа, глянуўшы на яго, упадабаў яго і сказаў яму: аднаго табе́ не хапа́е: пайдзі, усё, што ма́еш, прада́й ды раздай убогім, і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь, ідзі за Мною. узяўшы крыж.

22 Той жа, зьбянтэжаны гэтым словам, адыйшоўся засмучо́ны, бо ме́ў вялікую мае́масьць.

23 І, паглядзе́ўшы наўкола, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым увайсьці ў царства Божае.

24 Вучні здуме́ліся ад слоў Яго. Але Ісус ізноў сказаў ім у адказ: дзе́ці! як цяжка ўвайсьці ў царства Божае тым, хто ўскладае надзе́ю на багацьце.

25 Зручне́й вярблюду прайсьці праз го́лчынае ву́ха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.

26 Яны-ж бале́й зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: Хто-ж можа спасьціся?

27 Ісус, паўзіраўшыся на іх, кажа: у людзе́й гэта нёмагчыма, але ня ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма.

28 І пачаў Пётр гаварыць Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою.

29 Ісус жа, адка́зваючы, сказаў: запраўды́ кажу́ вам: няма́ нікога, хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацькоў, ці дзяце́й, ці зе́млі дзеля Мяне́ і Эва́нгельля.

30 і не атрымаў бы цяпе́р, у гэты час, сярод перасьле́даваньня ў сто разоў бале́й дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і ма́так, і дзяце́й, і зе́мляў, а ў будучыне — жыцьця ве́чнага;

31 бо многія пе́ршыя будуць апошнімі, а апошнія пе́ршымі.

32 Калі яны былі ў дарозе, ідучы ў Ерузалім, Ісус ішоў напе́радзе іх, а яны жа́халіся і, ідучы за Ім, былі ў страху. І, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць аб тым, што з Ім ма́е стацца.

33 Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалаве́чы будзе выданы архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьме́рць і выдадуць Яго паганам;

34 і назьдзе́куюцца над Ім, і будуць біць Яго і плява́ць на Яго, ды забюць Яго; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.

35 Тады падыйшлі́ да Яго Якаў і Іоан, сыны́ Завядзе́явы, ды сказалі: Вучыцель! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.

36 Ён жа сказаў ім: што хочаце, каб Я зрабіў вам?

37 Яны-ж сказалі Яму: дай нам се́сьці ля Цябе́, аднаму з правага боку, а другому з ле́вага, у славе Тваёй.

38 Але Ісус сказаў ім: ня ве́даеце, чаго просіце; ці-ж мо́жаце піць ча́ру, якую п’ю Я, і хрысьці́цца хрышчэньнем, якім Я хрышчу́ся?

39 Яны адказалі: можам. Ісус жа сказаў ім: ча́ру, якую пю Я, піць будзеце;

40 але се́сьці ў Мяне́ з правага боку і з ле́вага — ня Мне́ дава́ць, але каму прыгато́вана.

41 І, пачуўшы, дзе́сяць пачалі злава́ць на Якава і Іоана.

42 Ісус, прыклікаўшы іх, сказаў ім: ве́даеце, што тыя, што лічацца князямі народаў, пануюць над народамі; і вялікія валадаюць імі;

43 у вас жа хай будзе ня гэтак: але хто хоча стацца вялікшым між вамі, няхай будзе вам служкаю,

44 і хто хоча ста́цца пе́ршым між вамі, хай будзе слугою ўсіх.

45 Бо і Сын Чалаве́чы прыйшоў не́ каб Яму служылі, але каб паслужы́ць і аддаць душу Сваю на выкупле́ньне многіх.

46 І прыходзяць у Ерыхон. І, калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і множствам народу, сьляпы Варціме́й, сын Ціме́яў, сядзе́ў ля дарогі, жабру́ючы.

47 І, пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычэць і казаць: Ісу́се, сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!

48 І многія свары́ліся на яго, каб замоўк, але ён яшчэ больш стаў крычэць: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!

49 І Ісус, затрымаўшыся, сказаў паклікаць яго. І клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе́.

50 Ён жа, скінуўшы з сябе́ вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.

51 І, адка́зваючы яму, Ісус сказаў: што хочаш зрабіць табе́? Сьляпы́ сказаў Яму: Настаўнік, каб мне́ ізноў відзець.

52 Ісус жа сказаў яму: ідзі, ве́ра твая зба́віла цябе́. І ён за́раз пачаў відзець і пайшоў за Ісусам па дарозе.

Разьдзе́л 11

правіць

1 І, калі падыйшлі да Ерузаліму, да Віфагіі і Віфані, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх

2 і кажа ім: пайдзе́це ў сяло, што перад вамі; увахо́дзячы да яго, за́раз знойдзеце прывязанае асьля́тка, на якога ніхто з людзе́й не сяда́ў; адвязаўшы яго, прывядзе́це.

3 І калі хто скажа вам: што вы гэта робіце? адказвайце, што ён партэбны Госпаду: і за́раз пашле́ яго сюды.

4 Яны пайшлі і знайшлі асьля́тка, прывя́занае ля варот на вуліцы, і адвязалі яго.

5 І некаторыя, што тамака стаялі, гаварылі ім: што робіце? На што́ асьля́тка адвя́зваеце?

6 Яны адказалі ім, як загадаў Ісус; і тыя пусьцілі іх.

7 І прывялі асьля́тка да Ісуса і паклалі на яго свае́ вопраткі, і Ён се́ў на яго.

8 І многія пасьцілалі адзе́жу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі ве́цьце з дрэваў і ўсьцілалі ім дарогу.

9 І тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі, мовячы: Осанна! Багасла́ўлены, што йдзе́ ў імя Госпада!

10 Багасла́ўлена царства айца нашага Давіда, якое йдзе́ ў імя Госпада! Осанна на вышыні́!

11 І ўвайшоў Ісус у Ерузалім і ў сьвятыню; і, аглядзе́ўшы ўсё, выйшаў у Віфанію з дванаццацьма, бо час ужо быў позны.

12 І наза́ўтрае, як выйшлі яны з Віфаніі, захаце́ў Ён е́сьці.

13 І, угле́дзіўшы здалёк смакоўніцу, пакры́тую лісьцём, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-не́будзь; але, падыйшоўшы да яе́, нічога не знайшоў, апрача лісьця́, бо ня час быў на смоквы.

14 І, прамовіўшы, сказаў да яе́ Ісус: Няхай ніхто з цябе́ да ве́ку ня е́сьць плоду! І чулі гэтае вучні Ягоныя.

15 І прыйшлі ў Ерузалім. І Ісус, увайшоўшы ў царкву́, пачаў выганяць купляўшых і прадаваўшых у царкве́; і папераваро́чваў сталы́ мяня́льнікаў і ўсло́ны прадаўцоў галубоў;

16 і не дазволіў, каб хто праз царкву́ насіў хоць якое судзьдзё.

17 І навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе назва́ны, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56, 7, Ерам. 7, 11).

18 І пачу́лі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо бая́ліся Яго, што ўве́сь народ дзівіўся з навукі Ягонае.

19 І, як зрабілася позна, Ён выйшаў з ме́ста.

20 І раніцай, праходзячы міма, уба́чылі смакоўніцу, засохшы да караня́.

21 І, успо́мніўшы, Пётр кажа Яму: Равві! глядзі, смакоўніца, якую Ты пракля́ў, засохла.

22 І, адказваючы, Ісус кажа ім:

23 Ме́йце ве́ру Божую. Бо запраўды кажу́ вам: калі хто скажа гарэ гэтай: узьніміся і кінься ў мора, і ня будзе сумлявацца ў сэрцы сваім, але ве́ру ме́ць будзе, ста́нецца так, як гавора, — будзе яму, што-б ні сказаў.

24 Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго-б вы ні прасілі ў малітве, ве́рце, што даста́неце і будзе вам.

25 І калі стаіцё на малітве, даруйце, калі што ма́еце на каго, каб і Аце́ц ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахі́ вашыя.

26 Калі-ж вы не даруеце, то і Аце́ц ваш, што ў нябёсах, не даруе вам грахо́ў вашых.

27 І прыходзяць ізноў у Ерузалім. І, калі Ён хадзіў у царкве́, падыйшлі да Яго архірэі і кніжнікі ды старшы́ны

28 і спыталіся ў Яго: якою ўлада́ю Ты гэтае робіш, і хто даў Табе́ ўладу рабіць гэтае?

29 Ісус жа адказаў ім, мовячы: спытаюся і Я ў вас адно слова: адкажэце Мне́, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэтае ро́блю.

30 Хрышчэньне Іоанава з не́ба было, ці ад людзе́й? Адказвайце Мне́.

31 Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з не́ба, то Ён скажа: чаму-ж вы не паве́рылі яму?

32 А сказаць: ад людзе́й — баяліся народу, бо ўсе́ лічылі Іоана, што запраўды быў прарок.

33 І сказалі ў адказ Ісусу: ня ве́даем. Тады Ісус адказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае ро́блю.

Разьдзе́л 12

правіць

1 І пачаў гаварыць да іх прыпо́весьцямі: чалаве́к насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і вы́капаў сток, ды пабудаваў ве́жу і аддаў вінагра́дарам, ды пае́хаў.

2 І пасла́ў у свой час да вінагра́дараў слугу́ ўзяць пладоў з вінаградніку.

3 Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.

4 І ізноў паслаў да іх другога слугу́; і таму, кідаючы каме́ньні, разьбілі галаву і адаслалі, зьнява́жыўшы.

5 І ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных б’ючы, другіх забіваючы.

6 Маючы-ж яшчэ аднаго сына, лю́бага яму, паслаў і яго да іх накане́ц, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.

7 Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, заб’е́м яго, і спадчына будзе наша.

8 І, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінагра́дніку.

9 Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Пры́йдзе і заб’е́ць вінагра́дараў і аддасьць вінаграднік другім.

10 Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: ка́мень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кута́;

11 ад Госпада ста́лася гэтае і дзіўна ў нашых вачох? (Псал. 117, 22—23).

12 І маніліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ве́далі, што гэтую прыпо́весьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.

13 І пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзіянаў, каб улавіць Яго на слове.

14 Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ве́даем, што ты справядлівы і не дагаджа́еш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзе́й, а папра́ўдзе шлях Божы пака́зуеш. Ці гожа даваць падатак ке́сару, ці не́? Даваць нам, ці не даваць?

15 Ён жа, ве́даючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: што́ Мяне́ спакуша́еце? Прынясе́це Мне́ дына́р, каб Я пабачыў.

16 Яны прыне́сьлі. І кажа ім: Чые́ гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: ке́саравы.

17 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу. І дзіваваліся з Яго.

18 Потым прыйшлі да Яго садуке́і, якія кажуць, што няма ўваскрасе́ньня ўме́ршых, і пыталіся ў Яго, кажучы:

19 Вучыцель! Майсе́й напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяце́й не пакіне, — каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў се́мя брату свайму. (Другазак. 25, 5)

20 Вось жа было се́м братоў: пе́ршы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сяме́ньня.

21 І другі ўзяў яе́ і памёр, не пакінуўшы сяме́ньня; і трэці гэтак сама.

22 Бралі яе́ сямёра і не пакідалі сяме́ньня. Пасьля ўсіх паме́рла й жана́.

23 Дык у час уваскрасе́ньня, калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яе́ за жану́.

24 Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня ве́даеце пісаньняў, ні сілы Божай?

25 Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзі́ць, але будуць як а́нгелы, што ў нябёсах.

26 А аб умёршых, што яны ўваскро́снуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсе́я, як Бог ля купіны сказаў яму: Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава. (Выхад 3, 6).

27 Ня ёсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыляецеся.

28 І кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая пе́ршая з усіх за́паведзяў?

29 Ісус жа адказаў яму: пе́ршая з усіх за́паведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;

30 і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось пе́ршая за́паведзь (Другазак. 6, 4—5).

31 І другая падобная да яе́: любі бліжняга твайго, як самога сябе́. І няма́шака іншага вялікшага прыказа́ньня (Левіт 19, 18).

32 І сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;

33 і любі́ць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любі́ць бліжняга, як самога сябе́, больш за ўсе́ агнявыя жэртвы й ахвяры.

34 І Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. І ніхто ўжо ня сьме́ў задаваць Яму пытаньні.

35 І, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царкве́: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?

36 Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне́, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1).

37 Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён сын яго? І множства народу з ахвотаю слу́хала Яго.

38 І гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгі́х во́пратках, ды вітаньні на торжышчах,

39 і пе́ршыя лавы ў школах, і пе́ршыя ме́сцы на банке́тах;

40 тыя, што зьяда́юць хаты ўдоў і дзеля во́ка доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую ка́ру.

41 І, се́ўшы ля скарбні́цы, глядзе́ў Ісус, як народ кі́дае медзякі́ ў скарбніцу. І многа заможных кідалі шмат.

42 І адна бе́дная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьве́ ле́пты або грош.

43 І, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажу́ вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.

44 Бо ўсе́ клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што ме́ла, уве́сь пражы́так свой.

Разьдзе́л 13

правіць

1 І, калі выходзіў Ён з царквы́, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каме́ньні і якія будынкі!

2 І, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астане́цца ка́мень на ка́мені, які-б ня збурылі.

3 І калі Ён сядзе́ў на гары́ Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамо́це Пётр і Якаў і Іоан і Андрэй:

4 скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму ма́е быць кане́ц?

5 І ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб хто ня зьве́у вас,

6 бо шмат пры́йдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.

7 Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не кане́ц.

8 Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасе́ньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злы́бедаў.

9 Сьцеражы́цеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды цара́мі за Мяне́, каб сьве́дчылі ім.

10 І пе́рш усім народам мусіць быць абве́шчана Эва́нгельле.

11 Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапо́цьцеся напе́рад, што́ вам гаварыць, і не абдумывайце, а што да́дзена вам будзе ў той час, тое й гавары́це, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.

12 І выдасьць брат брата на сьме́рць, і бацька сына, і паўстануць дзе́ці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.

13 І будуць ненавідзець вас усе́ за імя Маё, а хто выцярпіць да канца́, той спасе́цца.

14 Калі-ж угле́дзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшуго, дзе́ ня сьле́д (хто чытае, разуме́й), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.

15 А хто на страсе́, хай ня зла́зе ў хату і ня йдзе́ браць што-не́будзь з дому свайго.

16 І хто ў полі, хай не варо́чаецца наза́д узяць адзе́жу сваю.

17 Гора-ж цяжа́рным і ко́рмячым у тыя дні!

18 Мале́цеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.

19 Бо будзе ў тыя дні туга́, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.

20 І калі-б Госпад не скараці́ў дзён гэных, то не спаслося-б ніво́днае це́ла, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараці́ў гэныя дні.

21 І калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, — ня ве́рце.

22 Бо паўстануць лжэхрысты́ і лжэпраро́кі і дадуць знаме́ньні і цу́ды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.

23 Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў напе́рад.

24 Але ў тыя дні, пасьля тугі́ гэнае, сонца зьме́ркне, і ме́сяц ня дасьць сьвятла́ свайго.

25 І зоркі будуць па́даць з не́ба, і сілы, што на нябёсах, пару́ханы будуць.

26 І тады ўгле́дзяць Сына Чалаве́чага, ідучы́ на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.

27 І пашле́ Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятро́ў, ад краю зямлі да краю не́ба.

28 Ад смако́ўніцы вазьме́це прыклад: калі гальлё яе́ ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то ве́дайце, што блізка ле́та.

29 Гэтак і вы: як угле́дзіце, што гэта збыва́ецца, ве́дайце, што блізка, ля дзьвярэй.

30 Запраўды кажу́ вам: ня счэзьне род гэты, як усё гэтае ста́нецца.

31 Не́ба й зямля пяро́йдзе, а словы Мае́ не пяро́йдуць.

32 А аб дні тым ніхто ня ве́дае: ні а́нгелы, што на не́бе, ні Сын, а толькі Аце́ц.

33 Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня ве́даеце, калі прыдзе час.

34 Як чалаве́к, што, выяжджа́ючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды загадаў вартаўніку ля варот ня спаць.

35 Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня ве́даеце, калі прыйдзе гаспада́р дому: уве́чары, ці апо́ўначы, ці пры пе́ўнях, ці нара́ніцы;

36 каб, прыйшоўшы неўспадзе́ўкі, не знайшоў вас сплючы́.

37 А што вам кажу, кажу ўсім: ня сьпіце.

Разьдзе́л 14

правіць

1 За два дні была Пасха і сьвята праснакоў; і шукалі архірэі і кнімшікі, як узяць Яго хітрасьцяй ды забіць.

2 Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня было разрухі ў народзе.

3 І, як быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажо́нага, ды спачываў за сталом, — прыйшла жанчына з аляба́стравым збанко́м міра нардо́вага, чыстага й дарагога, ды, разьбіўшы судзіну, паліла Яму галаву.

4 І былі некаторыя, што гне́валіся ў сабе́ і гаварылі: на што гэты глум міра?

5 Бо-ж можна было-б прадаць яго больш, як за трыста дынараў, ды раздаць бе́дным. І наракалі на яе́.

6 Але Ісус сказаў: пакіньце яе́: на што́ ёй робіце пры́красьць? Яна добрае дзе́ла зрабіла для Мяне́.

7 Бо ўбогіх заўсе́ды ма́еце з сабою і можаце ім рабіць дабро, калі захо́чаце, а Мяне́ ма́еце не заўсёды.

8 Яна, што магла, зрабіла: наўпе́рад пама́зала це́ла Маё для пахава́ньня.

9 Запраўды́ кажу́ вам: дзе́ толькі будзе абве́шчана Эвангельле гэтае па ўсім сьве́це, дык і аб тым, што зрабіла яна, ска́зана будзе ў памяць аб ёй.

10 А Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архірэяў, каб прада́ць Яго ім.

11 Яны-ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. І ён шукаў, як у адпаве́дную часі́ну прада́ць Яго.

12 І ў пе́ршы дзе́нь праснакоў, калі рэзалі ягнё на Пасху, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе́ хочаш, каб мы пайшлі прыгатавалі Табе́ е́сьці пасху?

13 І пасылае двух з вучняў Сваіх і кажа ім: Ідзе́це да ме́ста; і сустрэнецца вам чалаве́к, нясучы́ гляк з вадою; ідзе́це за ім.

14 І куды ён увойдзе, скажэце гаспадару́ тае́ хаты: Вучыцель пыта́ецца: дзе́ сьвятліца, у якой спажыва́ціму пасху з вучнямі Маімі?

15 І ён пакажа вам пакой вялікі, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.

16 І пайшлі вучні Ягоныя і прыйшлі да ме́ста і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.

17 І, калі настаў ве́чар, Ён прыходзіць з дванаццацьма.

18 І, як сядзе́лі яны за сталом ды е́лі, Ісус сказаў: запраўды́ кажу́ вам: адзін з вас, што е́сьць са Мною, прада́сьць Мяне́.

19 Яны-ж пачалі сумава́ць ды адзін праз аднаго казаці да Яго: ці ня я? І другі: ці ня я?

20 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: адзін з дванаццацёх, што мача́е са Мною ў місе.

21 Бо Сын Чалаве́чы йдзе́, як напісана аб Ім; але го́ра таму чалаве́ку, праз якога прада́дзены будзе Сын Чалаве́чы. Ляпе́й было-б яму, калі-б чалаве́к гэны не радзіўся.

22 І, калі яны е́лі, ІСус, узяўшы хле́б, багаславіў яго ды, паламаўшы, даў ім і сказаў: вазьме́це, е́шце; гэта ёсьць це́ла Маё.

23 І, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе́ ўсе́.

24 І сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, што за многіх праліваецца.

25 Запраўды́ кажу́ вам: ніколі ўжо ня буду піць ад пло́ду вінаграднага ажно до таго дня, калі піць буду новае віно ў царстве Божым.

26 І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.

27 І кажа ім Ісус: усе́ вы спаку́шаны будзеце ў гэту ноч за Мяне́; бо напісана: ўда́ру пастуха, і рассыплюцца аве́чкі (Захар. 13, 7).

28 Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галіле́і.

29 Пётр жа сказаў Яму: хай усе́ спаку́сяцца, але ня я.

30 І кажа яму Ісус: запраўды́ кажу́ табе́, што ты сяньня, у гэтую самую ноч, пе́рш, чым пе́вень двойчы прапяе́, тры разы адрачэшся ад Мяне́.

31 Але той яшчэ больш казаў: хаця-б мне́ трэба было паме́рці разам з Табою, не адракуся ад Цябе́. Гэтак сама гаварылі і ўсе́.

32 І прыйшлі ў сяло, званае Гефсіманія, і сказаў вучням Сваім: пасядзе́це тут, пакуль памалюся.

33 І бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый туга́ на. Яго.

34 І кажа ім: су́мная душа́ мая ажно да сьме́рці; пабудзьце гэтта і ня сьпіце.

35 І, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;

36 і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябе́, пранясі́ ча́ру гэтую міма Мяне́; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.

37 І варо́чаецца і знаходзіць іх сплючы́, дый кажа Пятру: Сымоне! Ты сьпіш? Ня мог ты аднае́ гадзіны ня спаць?

38 Ня сьпіце й маліцеся, каб не папа́сьці ў пакусу:бо-ж дух крэпкі, а це́ла слабое.

39 І ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-ж слова.

40 І, вярнуўшыся, знайшоў іх ізноў сплючы́; бо во́чы ў іх абцяжэлі, і ня ве́далі, што адказваць Яму.

41 І прыходзіць трэці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце? Годзе! Настаў час! Вось прадае́цца Сын Чалаве́чы ў рукі грэшнікаў.

42 Уставайце! Хадзе́м! Вось падыходзіць той, што прадае́ Мяне́.

43 І ўраз жа, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а з ім вялікая грамада з мяча́мі ды кала́мі ад архірэяў і кніжнікаў і старшых.

44 І той, што прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, Той і ёсьць; бярэце Яго й вядзе́це асьцярожна.

45 І, нрыйшоўшы, за́раз жа падыйшоў да Яго ды кажа: Равві! Равві! і пацалаваў Яго.

46 А яны ўзлажылі рукі свае́ на Яго і ўзялі Яго.

47 Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы ме́ч, удэрыў слугу архірэявага ды адсе́к яму вуха.

48 І, азваўшыся, Ісус сказаў ім: быццам на разбойніка выйшлі вы з мяча́мі й кала́мі, каб схапіць Мяне́.

49 Што-дзе́нь быў Я з вамі ў царкве́, навуча́ючы, і вы ня бралі Мяне́; але няхай збудзецца, што напісана.

50 І ўсе́, пакінуўшы Яго, паўцякалі.

51 І пайшоў за Ім адзін дзяцюк, што быў накінуўшы на сябе́ лёгкую тканіну на голае це́ла; і жаўне́ры схапілі Яґо.

52 Але ён, пакінуўшы тканіну, голы ўцёк ад іх.

53 І прывялі Ісуса да архірэя; і сабраліся да яго ўсе́ архірэі і старшы́ны і кніжнікі.

54 Пётр жа здалёк ішоў за Ім ажно ў сярэдзіну на падворак архірэяў; і сядзе́ў з слугамі і грэўся ля вагня.

55 Архірэі-ж і ўве́сь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьме́рць: і не знаходзілі.

56 Бо шмат хто сьве́дчыў ілжыва проці Яго, але нязгодныя былі між сабою сьвядоцтвы іхнія.

57 І некаторыя, падняўшыся, сьве́дчылі проці Яго ілжыва, кажучы:

58 Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную гэтую царкву́, збудаваную рукамі, і цераз тры дні збудую другую, нерукатворную.

59 Але і іхнія сьвядоцтвы ня зыходзіліся.

60 Тады ўстаў архірэіі́ пасярэдзіне ды спытаўся ў Ісуса: Нічога не адказваеш? Што́ яны проці Цябе́ сьве́дчаць?

61 Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Ізноў архірэй спытаўся ў Яго, кажучы Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Бога Багасла́ўленага?

62 Ісус адказаў: гэта Я; і вы ўбачыце Сына Чалаве́чага, сядзючы́ направа ад сілы й ідучы́ на хмарах нябе́сных.

63 Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі свае́, сказаў: на што нам яшчэ сьве́дкі?

64 Вы чулі хулу́? Як вам здае́цца? Тыя-ж усе́ прысудзілі, што варт сьме́рці.

65 І пачалі іншыя плява́ць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго ды гаварыць Яму: прароч! І слугі білі Яго па шчо́ках.

66 І, калі Пётр быў на дварэ, унізе, прыйшла адна з дяўчатак архірэйскіх

67 і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, прыгле́дзіўшыся да яго, сказала: і ты быў з Ісусам Назаранінам.

68 Але ён адрокся, кажучы: ня ве́даю і не разуме́ю, што гаворыш. І выйшаў на пярэдні падворак; і прапяяў пе́вень.

69 Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.

70 Ён жа ізноў адрокся. І, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галіле́янін, і гутарка твая падобная.

71 А ён пачаў клясьціся ды прысяга́цца: ня ве́даю чалаве́ка гэнага, аб якім гаворыце.

72 Тады другі раз прапяяў пе́вень. І прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: пе́рш, чым пе́вень двойчы прапяе́, тры разы адрачэшся ад Мяне́. І пачаў плакаць.

Разьдзе́л 15

правіць

1 І ўраз нара́ніцы зрабіўшы нараду, архірэі з старшы́намі ды кніжнікамі і ўве́сь сынэдрыон, зьвязаўшы Ісуса, завялі ды аддалі Пілату.

2 І спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш.

3 І многа ўзводзілі на Яго архірэі.

4 А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьве́дчаць проці Цябе́.

5 Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат.

6 На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.

7 Быў жа ў вязьніцы не́йкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства.

8 І народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсёды.

9 Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага?

10 Бо ве́даў, што архірэі дзеля за́вісьці вы́далі Яго.

11 Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім ле́пей Варавву.

12 І Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім?

13 Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго!

14 Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацне́й крычалі: распні Яго!

15 Тады Пілат, хо́чучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць.

16 І жаўне́ры завялі Яго ў панадворак, што заве́цца Прэторыя, і склікалі ўсю роту.

17 І адзе́лі Яго ў пу́рпур і, сплёўшы з це́рняў вянок, узлажылі на Яго.

18 І пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі!

19 І білі Яго па галаве́ трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на кале́ні, пакланяліся Яму.

20 І, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пу́рпур ды адзе́лі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго.

21 І прымусілі не́йкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны.

22 І прывялі Яго на Галгофу, ме́сца, якое называецца Ме́сца Чарапоў.

23 І давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў.

24 І, расьпяўшы Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кі́даючы жэрабе, каму што ўзяць.

25 Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу.

26 І быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.

27 І з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з ле́вага боку Яго.

28 І збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачы́нцаў залі́чаны (Ісая 53, 12).

29 І праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цэрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш!

30 Спасі Сябе́ Самога і зыйдзі́ з крыжа!

31 Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябе́-ж спасьці ня можа!

32 Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпе́р з крыжа, каб мы бачылі ды паве́рылі! І расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго.

33 І а шостай гадзіне настала це́мра па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны.

34 І а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне́ пакінуў?

35 І некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.

36 Адзін жа, пабе́гшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе́ на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго?

37 Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, скана́ў.

38 І заслона ў царкве́ разьдзе́рлася надвое ад ве́рху да нізу.

39 Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, угле́дзіўшы, што так загаласіўшы скана́ў, сказаў: запраўды́, чалаве́к гэты быў Сын Божы.

40 Былі тут і жанчыны, што глядзе́лі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава ме́ншага ды Есіі, і Салямэя,

41 якія і тады, як быў у Галіле́і, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім.

42 І, як ужо настаў вечар, (а была параске́ва, значыць перадсуботнік),

43 прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьме́ла ўвайшоў да Пілата і прасіў це́ла Ісусавага.

44 І Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр?

45 І, даве́даўшыся ад сотніка, аддаў це́ла Язэпу.

46 І, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была вы́сечана ў скале́, ды прываліў камень да дзьве́раў магілы.

47 А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзе́лі, дзе́ Яго палажылі.

Разьдзе́л 16

правіць

1 І, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахні́длаў, каб пайсьці памазаць Яго.

2 І дужа рана, у пе́ршы дзе́нь тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.

3 І гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьве́раў магілы?

4 І, глянуўшы, бачаць камень адва́лены, а быў ён надта вялікі.

5 І, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка́, се́дзячы з правага боку й адзе́тага ў бе́лую шату. І спалохаліся.

6 Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыі́ятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось ме́сца, дзе́ палажылі Яго.

7 Дык ідзе́це, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галіле́ю; там Яго паба́чыце, як сказаў вам.

8 І, выйшаўшы, пабе́глі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.

9 Уваскро́сшы-ж ра́ніцаю ў пе́ршы дзе́нь тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое вы́гнаў се́м дэманаў.

10 Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.

11 І яны, пачуўшы, што Ён жыве́ й быў ба́чаны ёю, не паве́рылі.

12 Пасьля гэтага паказаўся ў іншым вы́глядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.

13 І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паве́рылі.

14 Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і кары́ў іх за няве́ру й жорсткасьць сэрца, што не паве́рылі ба́чыўшым Яго ўваскро́сшага.

15 І сказаў ім: ідзе́це па ўсім сьве́це і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.

16 Хто паве́рыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не паве́рыць, засу́джаны будзе.

17 А паве́рыўшым будуць гэткія знаме́ньні: і́мем Маім дэманаў выганя́цімуць, новымі мовамі гавары́ць будуць;

18 зьме́яў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяро́тнае вы́пілі, не пашко́дзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.

19 Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на не́ба і се́ў напра́ва ад Бога.

20 Яны-ж, вы́йшаўшы, прапаве́дывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджа́ўшага ўсьле́д слова іхняе знаме́ньнямі. Амін.